На головну

Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне

  1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
  2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 - 1960-я гг.
  3. Беларуская літаратура ў другой палове 19 ст.
  4. Великого сына Зевса и не может отдать его другой. Вспоминает убитая горем
  5. Вопрос 23: ПАЧАТАК ВЯЛ1КАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ. АБАРОНЧЫЯ БА1. УСТАЛЯВАННЕ АКУПАЦЫЙНАГА РЭЖЫМУ
  6. Вопрос 7: Утварэнне РП i палажэнне бел. зямель у яе саставе. Крызiс РП i яе падзелы ý другой палове 18 ст.
  7. Вы или кто-то другой получаете что-то от третьего лица.

Пасля другой сусветнай вайны ў міжнародных адносінах пачалі праяўляцца наступныя тэндэнцыі:

а) Германія і яе саюзнікі страцілі свае пазіцыі ў сусветнай палітыцы. На роль сусветнага лідэра ўсё актыўней пачалі прэтэндаваць ЗША. За гады вайны ЗША сканцэнтравалі больш за тры чацвёртых залатога запасу свету і 60% сусветнай прамысловай прадукцыі. Іх людскія страты за гады вайны склалі толькі сотую частку ад страт, якія панёс Савецкі Саюз, затое валавы нацыянальны прадукт павялічыўся за гэты час у два разы. Авалодванне ядзернай зброяй дазваляла США дзейнічаць з пазіцыі сілы.

З другога боку, нягледзячы на вялікія страты ў вайне, другой звышдзяржавай станавіўся СССР. Яго аўтарытэт як пераможцы нацыстскай дзяржавы значна вырас у свеце. Савецкі Саюз меў самую магутную на той час армію. Ён таксама значна ўзмацніў свае пазіцыі ў Еўропе за кошт утварэння шэрагу прасавецкіх краін. Пачалася барацьба за сусветнае лідэрства паміж гэтымі звышдзяржавамі.

б) На аснове Ялцінска-Патсдамскай сістэмы міжнародных адносін пачалася перабудова свету. Гэта адносілася як да змен у геапалітычным уплыве розных краін ў цэлым, так і канкрэтна ў тэрытарыяльных зменах. Гэта закранула і Беларусь, дзе Беластоцкая вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай вобласці былі перададзены Польшчы.

в) Змянілася і палітычная сітуацыя. Да вайны толькі СССР быў сацыялістычнай краінай. Пасля вайны пры ваеннай, фінансавай, дыпламатычнай падтрымцы СССР на шлях сацыялізму сталі Албанія, Балгарыя, Венгрыя, Польша, Румынія, Чэхаславакія, Югаславія, ГДР - усяго 8 краін. Пазней на шлях сацыялізму пры падтрымцы СССР сталі Паўночная Карэя, Кітай, В'етнам. Усяго ў краінах прасавецкага блока пражывала трэцяя частка насельніцтва свету. Яны атрымалі назву "сусветная сістэма сацыялізму". Еўрапейскія прасавецкія краіны для кардынацыі эканамічнай палітыкі стварылі ў 1949 годзе Савет эканамічнай узаемадапамогі, а для кардынацыі ваенных дзеянняў у 1955 годзе - Арганізацыю Варшаўскага дагавора.

Ім супрацьстаялі заходнія капіталістычныя краіны на чале з ЗША. У 1949 годзе яны аб'ядналіся ў ваенны саюз - Арганізацыю Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА). Пачалося ваеннае, эканамічнае, ідэалагічнае супрацьстаянне дзвюх сістэм, якое атрымала назву "халодная вайна". Пачатак яе быў пакладзены ў 1946 годзе, калі ў г. Фултане ў прыстутнасці прэзідэнта ЗША Г. Трумэна былы прэм'ер-міністр Англіі У. Чэрчыль адкрыта абвінаваціў СССР у захопе і ізаляцыі Усходняй Еўропы і заклікаў да "крыжовага паходу" супраць СССР. Годам пазней, у сакавіку 1947 года прэзідэнт ЗША Г. Трумэн сфармуліраваў праграму падтрымкі "свабодных народаў" і стрымлівання камунізму. Яна заключалася ў тым, што ЗША бралі на сябе права прама або ўскосна ўмешвацца ва ўнутраныя справы дзяржаў, дзе яны бачылі пагрозу камунізму. Пачалася гонка ўзбраенняў, паміж краінамі дзвюх сістэм паўстала "жалезная заслона". "Халодная вайна" ў 1950 - 1960 гг. не раз пагражала перайсці ў "гарачую" і свет балансаваў на грані новай сусветнай вайны. Не трэба забываць, што ўжо ў снежні 1945 года быў падрыхтаваны план Пентагона аб нанясенні ядзернага ўдара па тэрыторыі СССР. У адказ СССР у 1949 годзе таксама выпрабаваў атамную бомбу і гэта стала моцным фактарам стрымлівання праціўніка.

г) Узмацнілася эканамічная інтэграцыя сярод краін Заходняй Еўропы. Каб павысіць свой уплыў у Еўропе, ЗША пачалі правядзенне ў жыццё "плана Маршала". Ён заключаўся ў выдзяленні еўрапейскім краінам каля 17 млрд. долараў для аднаўлення эканомікі, але пры умове выканання пэўных палітычных патрабаванняў. Гэты план прынялі 18 еўрапейскіх краін. Для практычнай рэалізацыі плана (размеркавання дапамогі) ў 1948 годзе была створана Арганізацыя Еўрапейскага Эканамічнага Супрацоўніцтва (АЕЭС). 5 мая 1949 года ў Лондане 10 краін стварылі Савет Еўропы, а яшчэ пазней, у 1957 годзе 6 заходнееўрапейскіх дзяржаў стварылі Еўрапейскае эканамічнае супольніцтва (ЕЭС) , унутры якога былі зняты ўсе мытныя бар'еры.

д) Каланіяльныя дзяржавы Францыя і Англія выйшлі з вайны аслабленымі. Гэта, а таксама падтрымка СССР на міжнародным узроўні прывялі да паступовага распаду каланіяльнай сістэмы. Першымі ў 1940-1950-я гг. атрымалі незалежнасць Інданэзія, В'етнам, Індыя, якая падзялілася на дзве дзяржавы - Індыйскі Саюз і Пакістан, у Афрыцы - Лівія, Егіпет, Туніс, Марокка, Судан, Гана, Гвінея. Пазней, у 1960-я гг. яшчэ 17 дзяржаў Афрыкі атрымалі незалежнасць. У выніку да 1961 года незалежнымі сталі каля 40 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек.

Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус і БССР. Згодна з прынятым Вярхоўным Саветам СССР 1 лютага 1944 года Законам БССР атрымала магчымасць непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя адносіны з іншымі краінамі. У сакавіку 1944 года быў створаны народны камісарыят замежных спраў БССР, які ў 1946 годзе быў рэарганізаваны ў адпаведнае Міністэрства. 27 красавіка 1945 года рэспубліка разам з іншымі краінамі выступіла ў якасці стваральніцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 26 чэрвеня 1945 года міністр замежных спраў Беларусі К. Кісялёў ад імя ўрада БССР падпісаў Статут ААН. Удзел у рабоце ААН даў магчымасць БССР, па першае, выкарыстоўваць яе трыбуну для выступленняў з рознымі ініцыятывамі, напрыклад, "Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў" і інш.; па другое, больш актыўна ўдзельнічаць у міжнародных арганізацыях, у тым ліку такіх уплывовых, як Сусветны Савет міру, ЮНЭСКА (арганізацыя па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), Магатэ (Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі і інш.); па - трэцяе, удзельнічаць у падрыхтоўцы і прыняцці канвенцый (за першае пасляваеннае дзсяцігоддзе БССР падпісала больш за 30 міжнародных дагавораў, канвенцый па розных пытаннях); па-чацвёртае, выкарыстоўваць ААН для рашэння ўнутраных праблем. Напрыклад, праз ААН Беларусь атрымала значную матэрыяльную дапамогу як краіна, якая найбольш пацярпела ў гады фашысцкай акупацыі. Безумоўна, у пасляваенны час Беларусь ішла ў русле знешняй палітыкі СССР у цэлым, але, тым не менш, адмаўляць самастойныя дзеянні БССР на міжнароднай арэне таксама нельга.

У другой палове 1950-х гг. пасля пашырэння правоў саюзных рэспублік у БССР з'явіліся больш шырокія магчымасці для міжнароднага супрацоўніцтва. Дакладнай праявай гэтага стала адкрыццё ў 1958 годзе прадстаўніцтва БССР пры ААН. У наступныя гады Беларусь паслядоўна выступала за забарону ядзернай зброі, яе выпрабаванняў, патрабавала ўсеагульнага і поўнага раззбраення, знішчэння хімічнай зброі. Пры ўдзеле БССР ААН прыняла такія важныя рашэнні, як Дэкларацыя аб наданні незалежнасці каланіяльным краінам і народам, Дагаворы аб абмежаваннях выпрабаваннў ядзернай зброі і інш. У цэлым да сярэдзіны 1980-х гг. БССР падпісала больш за 160 міжнародных дагавораў і пагадненняў, у 1974 - 1975 гг. яна выбіралася пастаянным членам Савета бяспекі ААН, неаднаразова яе прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Эканамічнага і Сацыяльнага Саветаў ААН.

Акрамя ААН, другім важным напрамкам удзелу БССР ў міжнародным жыцці ў пасляваенныя гады стала развіццё гандлёва-эканамічных зносін з заходнімі краінамі. Гэтаму спрыяла і геапалітычнае становішча Беларусі. Яна знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Захаду; тут маецца развітая сетка аўтадарог і чыгунак; на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў шэраг прадпрыемстваў агульнасаюзнага падпарадакавання, якія выпускалі высокаякасную прадукцыю. Вялікім попытам у Еўропе карысталася і карыстаецца прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МТЗ, Гомсельмаш, станкабудаўнічых заводаў Мінска, Віцебска і інш. Ужо ў 1950-я гг. на экспарт пастаўлялася прадукцыя 120 прадпрыемстваў рэспублікі. У 1952 годзе ў Мінску было створана аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты, якое ў 1972 годзе было пераўтворана ў Гандлёва-прамысловую палату БССР. Рэспубліка такім чынам атрымала магчымасць удзельнічаць у міжнародных кірмашах, праводзіць такія кірмашы ў сябе. Толькі ў 1960-я гг. у Мінску было праведзена звыш за 30 міжнародных выстаў.

У 1950- 1980-я гг. 80% гандлёва-эканамічных сувязяў БССР прыпадалі на краіны сацыялістычнага лагера, на долю капіталістычных краін у 1970 - 1980 гг. прыпадала 20,2% экспартных паставак. У той жа час у БССР шырока выкарыстоўваліся тэхнічыя вырабы з развітых капіталістычных краін.

Значнае месца ў супрацоўніцтве Беларусі з замежнымі краінамі ў пасляваенныя гады займалі культурныя сувязі. З 1958 годзе пачало дзейнічаць Беларускае таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, да 1970 года былі створаны да 100 падобных мясцовых таварыстваў, якія падтрымлівалі сувязі з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету. Але прыярытэт аддаваўся перш за ўсё краінам сацыялістычнага лагера. Шырыліся кантакты па лініі створанага ў 1958 годзе Камітэта маладзёжных арганізацый рэспублікі, прафсаюзаў.

Прадуктыўнай формай развіцця міжнародных культурных зносін з'яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. За 1946 - 1985 гг. за мяжой выйшлі ў свет 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. За гэты ж час колькасць перакладзеных кніг замежнай літаратуры склала каля 500 выданняў агульным тыражом звыш 4 млн. экзэмпляраў.

Адным з важных накірункаў пашырэння культурных сувязяў стала таксама супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. У гэтым плане побач з іншымі вядучымі ВНУ рэспублікі значнае месца займаў і займае політэхнічны інстытут, цяпер БНТУ. Падрыхтоўка замежных спецыялістаў ў БПІ пачалася з 1960 года. У 1965 годзе колькасць замежных студэнтаў ў БПІ дасягнула 100 чалавек, а ў 1980-я гг. ў БПІ ужо кожны год пачыналі вучобу да 1000 замежных студэнтаў, а ўсяго па рэспубліцы - да 10 тысяч. Праўда, пасля распаду СССР іх колькасць пачала скарачацца.

Такім чынам, у 1950-1980-я гг. значна пашырыліся міжнародныя сувязі БССР, больш разнастайнымі сталі іх формы і змест, хаця самастойнасць БССР была абмежавана рамкамі Савецкага Саюза і агульнасаюзнай палітыкай.

 



Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР | Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 - 1960-я гг.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні | Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел | БССР у гады новай эканамічнай палітыкі | Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі | Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР | Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР | Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад СССР | Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы | Акупацыйны рэжым, яго формы і метады | Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати