Головна

Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

  1. Вопрос 7: Утварэнне РП i палажэнне бел. зямель у яе саставе. Крызiс РП i яе падзелы ý другой палове 18 ст.
  2. Вопрос 8: Культура беларуских зямель у складзе РП.
  3. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
  4. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
  5. Змены ў сістэме адукацы і развіццё навукі на беларускіх землях
  6. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад

У 16 - 18 ст.ст. тэрыторыя Беларусі была пераўтворана ў зону вострага ваеннага супрацьстаяння суседніх дзяржаў - Расіі, Польшчы, Швецыі і Украіны, тут ішлі амаль бесперапынныя ваенныя дзеянні, якія наносілі ёй вялікія матэрыяльныя і людскія страты.

З 1558 па 1582 гг. Беларусь была асноўным тэатрам ваенных дзеянняў у сувязі з Лівонскай вайной. Рускія войскі захапілі і спустошылі амаль палову яе тэрыторыі. Пасля захопу Полацка рускае войска стала пагражаць Вільні. У такіх умовах была падпісана Люблінская ўнія, якая істотна паўплывала на ход Лівонскай вайны. Новы кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый (1576 - 1586) змог сабраць вялікае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў. У 1579 годзе быў вызвалены Полацк, а затым і іншыя населеныя пункты Беларусі. У 1582 годзе вайна скончылася перамогай Рэчы Паспалітай. Па Ям-Запольскаму пагадненню ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі.

Другой буйной ваеннай кампаніяй ў пачатку XVII стагоддзя была адкрытая экспансія Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву, якая перажывала так званы "смутны час". Ён быў абумоўлены тым, што на Русі скончылася дынастыя Рурыкавічаў і пачалася барацьба за маскоўскі трон. Акрамя таго, некалькі гадоў падрад тут былі неўраджаі, пачаўся голад. Бунты галодных сялян ахапілі ўсю краіну. Новы кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза (1587 - 1632) вырашыў скарыстаць гэтую сітуацыю для ўзмацнення свайго ўплыву на Усходзе. У гэты час у сядзібе беларускага магната Вішнявецкага аб'явіўся малады чалавек, які назваў сябе царэвічам Дзмітрыем (малодшы сын Івана IV). Ён сцвярджаў, што выратаваўся ад забойц Барыса Гадунова і прад'яўляў прэтэнзіі на рускі прэстол. На самай справе гэта быў манах Рыгор Атрэп'еў. Шляхта Рэчы Паспалітай вырашыла выкарастаць смелага авантурыста, каб замацаваць палітычнае першынство ў Усходняй Еўропе. Дыпламатычныя захады былі адкінуты і пачалося адкрытае ваеннае ўмяшанне ў справы суседняй дзяржавы.

Першы паход на Маскву пачаўся ў 1604 годзе. Ілжэдзмітрый пры падтрымцы войска Рэчы Паспалітай амаль год знаходзіўся на маскоўскім троне, аднак быў выкрыты і забіты.

У 1607 годзе быў наладжаны новы паход у Рускую дзяржаву з Ілжэдзмітрыем II у абозе (настаўнік з Магілёва). Але і другога напаткаў такі ж лёс. Ён быў забіты, так і не стаўшы царом.

У 1609 годзе ў чарговы паход на Маскву рушыў з войскам сам кароль Жыгімонт III Ваза. Баярская Дума, дзе былі вялікія супярэчнасці, дала згоду на абвяшчэнне сына Жыгімонта 15-гадовага Уладзіслава царом Масковіі. Два гады сталіца рускай дзяржавы была ў руках іншаземцаў, якія наводзілі там свае парадкі. Аднак у 1612 годзе народнае апалчэнне на чале з Мініным і Пажарскім здолела адваяваць Маскву і выгнаць чужаземныя войскі са сваёй тэрыторыі. Адмоўным вынікам інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай у Маскву стала замацаванне варожых адносін паміж суседнімі дзяржавамі. Палякі і літвіны ўспрымаліся ў Маскве як галоўныя яе ворагі. З гэтага часу руская дзяржава настойліва дамагалася ліквідацыі Рэчы Паспалітай, чаго і дасягнула ў канцы XVIII стагоддзя.

Усе гэтыя гады праз Беларусь з Захаду на Усход і з Усходу на Захад бесперапынна рухаліся войскі, якія руйнавалі беларускія землі

Спусташальнай для Беларусі была вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай, якая цягнулася з 1654 па 1667 гг.

Пачалася яна з антыпольскага паўстання на Украіне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. У ходзе паўстання Б. Хмельніцкі дамагаўся не толькі вызвалення ад польскага панавання, але і стварэння Вялікай Украіны з далучэннем да яе паўднёва - ўсходніх зямель Беларусі. Ён засылаў на Беларусь свае казацкія атрады (загоны) пад кіраўніцтвам Налівайкі, Нябабы, Галоты, Крычэўскага, Крывашапкі, да якіх далучаліся беларускія сяляне. Супраць іх вяло барацьбу войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам.

У 1654 годзе паміж Расіяй і Украінай быў заключаны ваенна - палітычны саюз. Па рашэнню Пераяслаўскай рады (казацкага з'езду) Украіна адыходзіла ў склад праваслаўнай Расіі. Для барацьбы з палякамі рускі цар Алексей Міхайлавіч кінуў на Украіну вялікае войска. Заадно ён меў намер далучыць да Расіі і землі Беларусі (ВКЛ). Ваенныя дзеянні пачаліся ў 1654 годзе. Аляксей Міхайлавіч захапіў большую частку тэрыторыі Беларусі, у 1655 годзе нават сталіцу ВКЛ Вільню, пасля чаго пачаў тытулаваць сябе "государем Великой, Малой и Белой Руси". Безумоўна, што 10-тыс. войска гетмана Януша Радзівіла не магло даць адпор 100-тысячнаму рускаму войску, але на баку ВКЛ выступіла і Швецыя. Гэта дало магчымасць войску Рэчы Паспалітай больш актыўна весці баявыя дзеянні. У 1660 годзе асноўныя сілы рускіх былі разбіты. У 1661 годзе была вызвалена Вільня. Пачаўся адыход рускага войска з беларускай зямлі. Доўгія перамовы завяршыліся заключэннем у студзені 1667 года Андрусаўскага міру (Андрусава знаходзіцца каля Мсціслаўля у Магілёўскай вобл).

Згодна з ім Маскоўскі цар адмаўляўся ад зямель Беларусі, але пакідаў за сабой Смаленск. Украіна была падзелена па Дняпры: левабярэжная адыходзіла да Расіі, правабярэжная заставалася ў Рэчы Паспалітай. Акрамя таго, Андрусаўскі мір замацоўваў права маскоўскага цара абараняць праваслаўных жыхароў Рэчы Паспалітай.

Даніна, якую прынёс беларускі народ войнам, была жудаснай. Колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася больш чым удвая - з 2,9 млн. челавек да 1,4 млн.чалавек. Яшчэ больш за 300 тыс. жыхароў Беларусі былі ўзяты ў палон і прымусова пераселены ў Расію. Вывозілі сялян, шляхту, але галоўным чынам майстроў-рамеснікаў, якія ў другой палове XVII стагоддзя складалі каля 20% насельніцтва Масквы і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё культуры і рамяства на Русі.

У пачатку 18 стагоддзя на беларускія землі прыйшла новая, Паўночная вайна (1700 - 1721 гг.). Гэтую вайну вяла Расія са Швецыяй, але большай часткай на тэрыторыі Беларусі. Вайна выклікала раскол сярод беларускай шляхты, частка выступіла на баку Швецыі (Сапегі і інш.), частка на баку Расіі (Агінскія, Вішнявецкія і інш.). Шматтысячныя вайсковыя злучэнні руйнавалі гарады і вёскі Беларусі, ператваралі яе ў выпаленную зямлю. Вайна скончылася перамогай Расіі. На гэты раз Беларусь страціла каля 700 тыс. чалавек,

Войны сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стст. сталі тым рубяжом, пасля якога Рэч Паспалітая прыйшла ў заняпад. У гэтым былі зацікаўлены суседнія дзяржавы Расія, Аўстрыя і Прусія, якія нават падпісалі паміж сабой тайныя пагадненні (у 1720, 1726 гг.) аб падтрымцы бязладдзя ў Рэчы Паспалітай.

 



Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі | Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII - XVIII стст.

Бронзавы век на Беларусі. З'яўленне індаеўрапейцаў і "Вялікае перасяленне народаў". Балты на тэрыторыі Беларусі | Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі | Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека | Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў | Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў | Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў | Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага | Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ | Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу | Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад |

© 2016-2022  um.co.ua - учбові матеріали та реферати