Головна

Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ

  1. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
  2. Вопрос 7: Утварэнне РП i палажэнне бел. зямель у яе саставе. Крызiс РП i яе падзелы ý другой палове 18 ст.
  3. Вопрос 8: Культура беларуских зямель у складзе РП.
  4. Змены ў сістэме адукацы і развіццё навукі на беларускіх землях
  5. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
  6. Навука на беларускіх землях у 19 ст.

У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі і вышэйшыя службовыя асобы: ваяводы, канцлер - кіраўнік вялікакняжацкай канцэлярыі, хавальнік дзяржаўнай пячаткі; маршалкі - старшыні на пасяджэннях рады; падскарбій - загадчык дзяржаўнага скарба (фінансаў); гетман - кіраўнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Усе яны вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. З афармленнем у канцы ХV стагоддзя другога вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання - агульнага (вальнага) сойма на яго пасяджэннях маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ разам з панамі раднымі і службовымі асобамі. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, падатках, прымаліся законы. Калі ў гады кіравання Гедыміна, Альгерда і Вітаўта дзяржаўны лад прадстаўляў сабой фактычна неабмежаваную манархію, то з утварэннем агульнага сойму адбываецца абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў.

З ХV стагоддзя дзяржава была падзелена на ваяводствы: Віленскае, Трокскае, Берасцейскае, Валынскае, Браслаўскае, Менскае, Смаленскае, Наваградскае, Мсціслаўскае, Падольскае, Кіеўскае. Ваявод прызначаў Вялікі князь з мясцовых феадалаў.

Унутранае становішча і знешнепалітычная сітуацыя канца ХV - пачатку ХVІ стст. прымусілі вялікакняжацкі ўрад пачаць праводзіць палітыку ўцягвання знаці "рускага" краю ў палітычную эліту Вялікага княства. З гэтага часу значна пашыраюцца зямельныя ўладанні прадстаўнікоў знатных беларускіх, украінскіх родаў. Зямельнае багацце давала палітычную вагу. У канцы ХV - першай палове ХVІ стст. сярод засядацелей вышэйшага органа дзяржаўнай улады - Рады знаходзіліся прадстаўнікі беларускага краю: Глебавічы. Ільінічы, Сапегі, Храптовічы і інш. Аб тым, што ў першай палове ХVІ стагоддзя вялікакняжацкая ўлады пачала шырэй прыцягваць беларускіх магнатаў да кіравання дзяржавай, сведчыць і статыстыка. Так, з 20-ці прызначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады праваслаўных феадалаў за перыяд з канца ХV стагоддзя па 1569 год 14 прыходзіліся на перыяд пасля 1500 года.

У другой палове ХІІІ - першай палове ХVІ стст. ў Беларусі працягваўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных адносін. Формы феадальнай уласнасці, феадальных правоў і абавязкаў складваліся паступова. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся Вялікі князь. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.

У канцы ХІV стагоддзя дзяржаўныя землі значна пашырыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. Дробных землеўладальнікаў, якія атрымлівалі зямлю за службу ў войску, спачатку называлі баярамі, а пазней - шляхтай. Паступова змяніўся і прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў, пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына.

Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян.

"Прывілей" (указ) 1447 года вялікага князя Літоўскага Казіміра канчаткова замацаваў права феадалаў на вотчыны суд і абмежаваў тым самым абшчынныя правы.

Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на землю, якое замацоўвалася за феадальным саслоўем. Сяляне не маглі распараджацца зямлёй без згоды феадалаў.

"Устава на валокі" 1557 года фактычна замацоўвала сялян за "прынятымі" імі зямельнымі надзеламі - валокамі.

"Устава на валокі" (аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста) была значнай падзеяй у ВКЛ. Яна разбурала вясковую абшчыну і передавала зямлю ў прыватнае карыстанне сялян. "Устава на валокі" (валока - зямельная мера ў 21,36 га) замацоўвала і рэгламентавала павіннасці сялян у адносінах да памешчыка. Рэформа была праведзена толькі ў заходняй частцы Беларусі.

Можна выдзеліць наступныя асноўныя прычыны і перадумовы рэформы:

1) рост дзяржаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе;

2) рост матэрыяльных патрэб двара;

3) "рэвалюцыя цэн" у Еўропе, павялічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты.

Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5 - 3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. і больш складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай роста гарадскога насельніцтва.

Большасць гарадоў і каля паловы мястэчак належылі вялікаму князю Літоўскаму, астатнія былі прыватнымі.

Прыкметнай групай гарадскога насельніцтва на захадзе і ў цэнтры Беларусі ў ХУІ стагоддзі былі яўрэі і татары, якія сяліліся на тэррыторыі Беларусі з ХІV - ХV стст. Крыніцы ўпамінаюць і аб іншых этнасах.

З ператварэнням гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацняецца іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі вялікакняжацкай або феадальнай адміністрацыі. Мяшчане дамагаліся самакіравання паводле Магдэбургскага права, якое атрымала сваю назву ад нямецкага горада Магдэбург - першага горада, які набыў самастойнасць у ХІІІ стагоддзі.

Першую грамату на магдэбургскае права атрымала ў 1387 годзе Вільня, потым Бярэсце (Брэст) - у 1390 годзе, Гародня (Гродна) - у 1391 годзе, Слуцк - у 1441 годзе, Полоцк - у 1498 годзе, Менск - у 1499 годзе, Віцебск - у 1597 годзе. Трэба адзначыць, што гарадское насельніцтва Расіі не мела правоў, аналагічных магдэбургскаму. Магдэбургскае права давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, пэўныя льготы ў рамесніцкай і гандлёвай дзейнасці, вызваляла ад службы ў войску, давала магчымасць мець уласны герб. Выбарным органам самакіравання быў магістрат, старшынёй магістрата - войт.

Гарады і мястэчкі развіваліся як цэнтры ўнутраных лакальных рынкаў. У ХV - ХVІ стст. беларускія гарады ўсё больш уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю (з Польшай, Чэхіяй, Германіяй), падтрымлівалі сувязі з гарадамі Маскоўскага княства і Прыбалтыкі.

Развіццё гандлю садзейнічала грашоваму абароту. З ХІV стагоддзя ў ВКЛ найбольш распаўсюджаны сталі сярэбраныя пражскія грошы. У 1492 годзе быў створаны Віленскі манетны двор. Тут была наладжана вытворчасць сярэбраных дынарыяў, паўгрошаў, солідаў, талераў, дукатаў. Паступова фарміравалася крэдытная сістэма, калі купцы атрымлівалі ссуды ў больш багатага кампаньёна. Крэдыторамі былі ліхвяры, якія давалі ссуды пад 20 - 25%, а то і болей.

Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае было даволі развітым ў палітычных і эканамічных адносінах дзяржаўным утварэннем. Важкім укладам ў еўрапейскую скарбонку можна лічыць і дасягненні прававой думкі і заканадаўства дзяржавы. Статуты ВКЛ, прынятыя на старабеларускай мове ў 1529, 1566 гг. і асабліва ў 1588 годзе, сталі ўзорам еўрапейскага заканадаўства ХVІ стагоддзя, яны выкарыстоўваліся для распрацоўкі заканадаўства іншых краін і па праву лічацца даследчыкамі першымі канстытуцыйнымі дакументамі сярэднявечнай Еўропы.



Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага | Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу

Перыядызацыя курса | Крыніцы і гістарыяграфія | Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі | Бронзавы век на Беларусі. З'яўленне індаеўрапейцаў і "Вялікае перасяленне народаў". Балты на тэрыторыі Беларусі | Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі | Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека | Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў | Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў | Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў | Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад |

© 2016-2022  um.co.ua - учбові матеріали та реферати