Головна

Мадэрнісцкі перыяд у развіцці сусветнай літаратуры

  1. Беларусь у гады другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны
  2. ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
  3. Проза ў літаратуры Старажытнасці і Сярэднявечча
  4. Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
  5. Пытанне 42. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
  6. Пытанне 5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці.

Два перыяды: 1-я палова - рэвалюцыйны, мадэрнісцкі, 2-я палова - пострэвалюцыйны, постмадэрнісцкі. Размежаванне і палярызацыя сацыяльна-культурных тэндэнцый, літаратурна-мастацкіх напрамкаў, а разам з тым разуменне агульнасці гуманістычных каштоўнасцей чалавецтва. Захаванне традыцый мінулага і адмежаванне ад іх. Рэалізм і мадэрнізм у літаратуры ХХ ст.: філасофскія асновы, канцэпцыя чалавека і свету, хранатоп.

Адлюстраванне індывідуалістычнага, суб'ектыўнага светаўспрымання, выяўленне "я" мастака. Мадэрнізм і авангардызм: спробы адыходу ад традыцый ХІХ ст. і пошукі найноўшых тэндэнцый. Авангардысцкія кірункі і плыні. Філасофскія асновы: Метад пазнання самога сябе, канструяванне рэчаіснасці. Асноўная формула /Р. Фокс "звычайны чалавек у звычайных абставінах"/ і яе трансфармацыя-удакладненне /"самотны чалавек у варожым свеце", "абсурдны чалавек у абсурдным свеце"/. Хранатоп: сучаснае /ізаляванае ад мінулага і будучага, або змешваючае іх/, мінулае /сфальсіфікаванае, сканструяванае, перакрыжаванае, па-за часам і прастораю/, будучае /або яго няма, або яно няяснае, статычнае, замкнёнае і інш./. Кубізм як мадэрнісцкі кірунак /канструяванне на паверхні, раскладванне на простыя геаметрычныя фігуры - аналітычны кубізм, з прымяненнем калажу - сінтэтычны кубізм/. Уплыў на творчасць Г. Апалінэра, складванне яго эстэтычнай праграмы /"сюр-рэалізму", вынайдзены ім тэрмін выкарыстання для іншага кірунку/, дзеля пазнання рэчаіснасці. Знаёмства паэта з кубістамі. Дадаізм: узнікненне на хвалі антываеннага пратэсту і яго адмаўленне ад палітычных і сацыяльных зрухаў /пазіцыя незалежнасці/, ад традыцый папярэдняга мастацтва /сумненне ва ўсім/, ад логікі /замацаванне абсурду/, ад структуры мастацкага твора і вобраза /вылучэнне абсурднасці як прыёму мастацтва/. Упершыню ператварэнне мастацтва ў антымастацтва, растварэнне мастацтва ў рэчыўным свеце, падмена мастацкага твора прадметамі рэчыўнага свету. Футурызм: "Футурыстычны маніфест" Ф. Т. М. Марынеці. Свет як "перамога хуткасці і энергіі". Вобразы хуткага руху ў творах: прадметы, прырода, паветра і інш. Урбанізм. Эстэтыка індустрыі. Экспрэсіянізм як кірунак еўрапейскага мастацтва: адлюстраванне ў ім унутраных перажыванняў суб'екта, скажэнне вобразаў знешняга свету дзеля перадачы свету ўнутранага /вобраз крыку/. Сюррэалізм: выток мастацтва - сфера неўсвядомленага. Маніфест А. Брэтона. Асаблівасці метаду і структура мастацкага вобраза, паэтыка. "Плынь свядомасці" як метад /тэрмін з 1890 г. уведзены філосафам У. Джэймсам/, метад адлюстравання непарыўнага руху думак, пачуццяў, уражанняў, яго выкарыстанне ў літаратуры. Інтравертнасць апавядання. "Плынь свядомасці" ў творчасці М. Пруста, В. Вулф, Дж. Джойса, У. Фолкнера.

Проза авангарда. М. Пруст: Старонкі з біяграфіі ў кантэксце мастацкай творчасці. Метад успамінаў. Цыкл "У пошуках страчанага часу" /7 частак, 15 кніг/: жанравая асаблівасць раманаў цыклу, іх тэматыка. Раман "У кірунку да Свана" як прыклад літаратуры "плыні свядомасці". Дж. Джойс: "малая радзіма", рэлігія, палітыка ў асаблівасцях жыццёвага лёсу пісьменніка. Дублін як "цэнтр параліча" ў зборніку "Дублінцы". Гісторыя духоўнай эвалюцыі героя ў "Партрэце мастака ў юнацтве". Аснова мастацкай сімволікі, рэальны і міфічны планы ў рамане "Уліс". Архітэктоніка твора і яе адпаведнасць "Адысеі" Гамера. Жанравая асаблівасць /ад міфа - раман прыгод, падарожжаў, вандраванняў героя/. Архетыпы рамана. Ф. Кафка: жыццёвы шлях пісьменніка. "Маленькі чалавек", яго згубленасць у свеце /"як згубленная ноччу ў гарах авечка"/, абсурднасць свету і абсурднасць героя ў ім /навелы "Ператварэнне", "У папраўчай калоніі", раманы "Замак", "Працэс"/. Алегарызм і сімволіка вобразаў. Уплыў экспрэсіянізму на творчасць Кафкі. Элементы "магічнага рэалізму".

Паэзія авангарда. Г. Апалінэр - французскі паэт, па паходжанню з-пад Навагрудка. З роду Кастравіцкіх /як і К. Каганец/. Жыццёвы лёс, сяброўства са знатакамі авангарду. Удзел у Першай сусветнай вайне. Прыналежнасць да кубізму і футурызму /раман "Паэт убіенны", паэтычныя творы "Алкаголі" і "Каліграмы"/. Духоўная сувязь паэта са светам сялянства /апавяданне "Сустрэча ў Празе", вершы/. Пераклады з Апалінэра па-беларуску, выданне ў Беларусі яго твораў. Р. М. Рыльке - паэт-міф. Пражскі перыяд: памкненне да цэласнасці. Думкі пра Расію, наведванне краіны /артыкул "Рускае мастацтва", зборнік "Часаслоў", канцэпцыя творчасці ў першы перыяд/. Гады вандраванняў. Новая эстэтычная канцэпцыя ў "Кнізе Вобразаў", у "Новых вершах". Перыяд сталасці - і змяненне паэтычнага крэда. Зварот да формы элегіі /"Дуінскія элегіі"/. Аднаўленне санетнай формы: "Санеты Арфею", дзе Арфей - архетып культуры, вялікай творчай сілы, што здольна выратаваць сусвет. Сінтэз мастацкіх метадаў у паэзіі. Беларускія пераклады.

 



Нерэалістычная літаратура апошняй трэці ХІХ - пач. ХХ стст. | Пісьменнікі свету ў барацьбе супраць фашызму

ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ | Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае | Антычная лірыка | Проза ў літаратуры Старажытнасці і Сярэднявечча | Адраджэнне | ХVІІ стагоддзе і літаратурны працэс | ХVІІІ стагоддзе. Асветніцтва | Сусветная літаратура ХІХ стагоддзя | Экзістэнцыялізм | Постмадэрнізм |

© 2016-2022  um.co.ua - учбові матеріали та реферати