Головна

Заканамернасці размяшчэння насельнiцтва i гаспадаркi

  1. Фактары размяшчэння насельнiцтва і гаспадаркi

Эканомiка-геаграфiчныя сувязі i iх вiды. З матэрыялу папярэдніх тэм вынікае, што паміж эканомiка-геаграфiчнымі аб'ектамі пэўнай тэрыторыі ўсталёўваюцца адносіны па абмене рэчывам, энергiяй, iнфармацыяй. Перамяшчэнне людзей, патокі рэчыва, энергii, iнфармацыі - усё гэта эканоміка-геаграфічныя сувязi. Даследаванне сувязяў адносіцца да ліку важкiх момантаў характарыстыкi эканоміка-геаграфічных аб'ектаў і iх сукупнасці. Носьбітамі сувязяў з'яўляюцца канкрэтныя віды рэчыва, энергіі, інфармацыі. Пры даследаванні эканоміка-геаграфiчных сувязяў аналізуюцца іх характар, накiра-ванасць, інтэнсiўнасць, цесната, рацыянальнасць.

Усе вiды сувязяў, што iснуюць памiж эканоміка-геаграфічнымі аб'ектамі, можна падзяліць на дзве асноўныя групы: сацыяльныя сувязі i вытворчыя сувязi.

Да сацыяльных сувязяў адносяцца сацыяльна-дэмаграфічныя, працоўныя, культурна-бытавыя, гандлёва-размеркавальныя, сацыяльна-інфармацыйныя, рэкрэацыйныя. Так, да сацыяльна-дэмаграфічных сувязяў адносяць усе віды перамяшчэння людзей, звязаныя з сямейнымі абставінамі. Калі жыхары аднаго населенага пункта прыязджаюць на працу ў іншы населены пункт, можна гаварыць аб iснаванні памiж гэтымі населенымі пунктамі працоўных сувязяў. Сацыяльна-інфармацыйныя сувязі заключаюцца ў патоках карэспандэнцыi паміж рознымі населенымі пунктамi.

Вытворчыя сувязi выражаюцца ў абмене палівам, сыравiнай, энергіяй, гатовай прадукцыяй. Адзiн з вiдаў вытворчых сувязяў - тэхналагічны. Вытворчыя сувязi могуць iснаваць унутры аднаго прадпрыемства і паміж рознымі прадпрыемствамі. Яны могуць быць унутрыгалiновымі i міжгалiновымi.

Характар сувязяў паміж аб'ектамі знаходзіць адлюстраванне ў катэгорыях "узаемасувязь", "узаемадзеянне", "узаемазалежнасць". Сувязі могуць быць непасрэдныя і ўскосныя, агульныя і адзiнкавыя, функцыянальныя і iнш.

Тэрытарыяльная канцэнтрацыя жыцця людзей. Адна з тэндэнцый (ці адна з заканамернасцяў) сучасных працэсаў у размяшчэнні насельніцтва і гаспадаркi заключаецца ва ўзмацненнi тэрытарыяльнай канцэнтрацыі жыцця людзей. Гэтая тэндэнцыя характэрна для большасці краін свету, у першую чаргу для развітых у эканамічных адносiнах краiн. У чым праяўляецца ўзмацненне тэрытарыяльнай канцэпцыi жыцця людзей?

Перш за ўсе на працягу апошніх дзесяцігоддзяў узрастае роля буйных гарадоў як цэнтраў рассялення i цэнтраў канцэнтрацыі гаспадарчай дзейнасці. У 1950 г. у свеце налічвалася каля 1 тыс. гарадоў з колькасцю жыхароў больш за 100 тыс. у кожным. Яны засяроджвалi 1/6 частку жыхароў зямнога шара. У пачатку 90-х гадоў колькасць гарадоў такой велiчынi пераўзышла 3 тыс., у іх пражывае 1/3 насельнiцтва планеты. Асабліва хутка расце колькасць гарадоў-"мільяне-раў", павялічваецца іх удзельная вага ва ўсiм насельнiцтве, а таксама ў агульнай колькасці гарадскога насельніцтва. У сярэдзiне 90-х гадоў у свеце налічвалася каля 350 гарадоў з колькасцю жыхароў больш за 1 млн чалавек.



  31   32   33   34   35   36   37   38   39   40   41   42   43   44   45   46   Наступна

Сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii | Пашыральны блок | Першасныя аб'екты вывучэння СЭГ | Антычны перыяд развiцця СЭГ | СЭГ у сярэднявеччы | Пашыральны блок | Пашыральны блок | Пашыральны блок | Асноўныя напрамкi развіцця iдэй СЭГ у XX ст. | Пашыральны блок |

© 2016-2022  um.co.ua - учбові матеріали та реферати