На головну

Пашыральны блок

  1. Пашыральны блок
  2. Пашыральны блок
  3. Пашыральны блок
  4. Пашыральны блок
  5. Пашыральны блок
  6. Пашыральны блок

Зразумела, што палажэнне аб уплыве ЭГС на развіццё гарадоў можна пацвердзіць і на прыкладзе іншых краін. Узвышэнню Парыжа, пераўтварэнню яго ў эканамічны, палiтычны і культурны цэнтр Францыі, несумненна, садзейнічала яго унiкальнае цэнтральнае месца ў краiне. Вядомы французскі географ Э. Рэклю адзначыў, што Парыж размешчаны "ў вяршынi трохвугольніка вялікiх шляхоў Францыі".

Выгаднае становiшча на перасячэнні вялікай сібiрскай магiстраллю ракі Об у месцы выхаду на магістраль вугалю Кузбаса, сустрэчы патокаў бавоўны з Сярэдняй Азіi, збожжа і лесу ў Сярэднюю Азiю садзейнiчалi пераўтварэнню невялікага прыстанцыйнага пасёлка ў горад-мільянер Навасібiрск усяго за некалькі дзесяцiгоддзяў.

Зменлiвасць ЭГС. Эканомiка-геаграфічнае становішча гарадоў, эканамічных раёнаў, краін мае гістарычны характар. У адрозненне ад матэматыка-геаграфiчнага становішча ЭГС не застаецца нязменным. Яно ствараецца дзеяннем эканамічных сіл, што знаходзяцца ў пастаянным руху, у дынамiцы. Пракладваюцца новыя магiстралі, ствараюцца новыя паліўныя базы, распаўсюджваюцца новыя радовішчы карысных выкапняў, узнiкаюць новыя гарады - усё гэта мяняе ЭГС пэўных аб'ектаў. Транспартна-геаграфічнае, прамыслова-геаграфіч-нае становішча, і ў цэлым iнтэгральнае ЭГС можа паляпшацца або пагаршацца, станавіцца больш спрыяльным для развiцця ці, наадварот, неспрыяльным.

Звернемся яшчэ раз да работы М. Баранскага "Эканоміка-геаграфiчнае становішча". У ёй адзначаецца: "У той час, калi фізiчная карта разам з сеткаю каардынат застаецца нязменнай са стагоддзяў ў стагоддзi, карты эканамічныя і палітычныя ўвесь час мяняюцца. І кожная такая змена прыносіць з сабою больш ці менш выразныя змены ў эканомiка-геаграфiчным становiшчы шэрагу месцаў. Асабліва яскравыя змены, якiя ўносяцца ўдасканаленнем транспарту і будаўніцтвам новых дарог". М. Баранскi пераканаўча паказвае, як гiстарычна змянялася ЭГС Англіі, Італii і які ўплыў аказвалі гэтыя змены на развіццё краiн.

Ужо адзначалася, як на працягу вякоў змянiлася ЭГС Турава, як палепшылася ЭГС многiх гарадоў Беларусi, што сталi чыгуначнымі вузламі. А хiба не змянiлася ЭГС Слуцка ў сувязі з тым, што на адлегласцi за 30 км на поўдзень ад яго вырас буйны прамысловы цэнтр Салiгорск.

Экономіка-геаграфічнае становiшча Уральскага эканамiчнага раёна Расiі значна палепшылася са стварэннем па суседску, у Заходняй Сiбiры, магутнай палiўнай базы - пастаўшчыка нафты і газу, спажыўца прадукцыі металургiчных i машынабудаўнiчых заводаў Урала.

Іншым стала эканоміка-геаграфічнае і геапалiтычнае становiшча Лiтвы, Латвii, Эстонii ў якасці незалежных дзяржаў у параўнанні са становiшчам iх у складзе СССР. Гэта ж адносiцца да геапалітычнага становiшча Рэспублікі Беларусь.

Падыходы да ацэнкi ЭГС. Заходзячы з уплыву ЭГС аб'екта на яго сацыяльна-эканамічнае развiццё, можна гаварыць аб зручнасці або нязручнасці, выгаднасцi або нявыгаднасці становiшча, г. зн. даваць яго ацэнку. Ацэнка ЭГС аб'екта - важная састаўная частка эканоміка-геаграфiчнага даследавання.

Адным з момантаў ацэнкі ЭГС з'яўляецца вызначэнне адлегласці аб'екта да тых цi iншых аб'ектаў, што маюць гаспадарчае значэнне, г. зн. вызначэнне дыстанцыйнасцi. Адлегласць можа быць вызначана і рознымі спосабамi. Геадэзічная адлегласць вызначаецца на карце па прамой лiнiі паміж двума пунктамі. Гэта самая кароткая адлегласць. Яе яшчэ называюць паветранай - адлегласць па паветры паміж двума гарадамі. Фактычная адлегласць заўсёды, як правіла, большая за геадэзічную (паветраную). Гэта адлегласць памiж населенымі пунктамі па шляхах зносін, якiя іх звязваюць. Яна сведчыць аб тым, якую рэальна адлегласць трэба пераадолець па iснуючых дарогах (пры адсутнасці паветраных зносін), каб трапiць з аднаго пункта ў другі. Геадэзiчная i фактычная адлегласць вымяраюцца ў кіламетрах. Так, геадэзiчная адлегласць памiж Мінскам i Пінскам складае каля 210 км, фактычная - не менш 300 км.

Адрознiваюць таксама эканамічную адлегласць. Гэтая адлегласць вымяраецца затратамі часу на яе пераадоленне. Пры роўнай адлегласці ў кіламетрах памiж населенымi пунктамі эканамiчная адлегласць можа быць неаднолькавай. Яна залежыць ад таго, якiя шляхі зносін звязваюць гэтыя пункты, якiм відам транспарту мы будзем карыстацца. У эканамічным сэнсе рознымi могуць быць таксама затраты грашовых сродкаў на пераадоленне аднолькавай адлегласці ў кiламетровым выражэнні.

Важным момантам ацэнкі ЭГС з'яўляецца становішча аб'екта ўнутры пэўнай прасторы (рэгiёна, краiны, тэрытарыяльна-адмі-нiстрацыйнай адзінкі). Гэтае становішча можа быць цэнтральным, ускраiнным, глыбінным. Для сувязяў унутры дадзенага абшару цэнтральнае становiшча заўсёды больш выгаднае, чым ускраіннае. Зручным з'яўляецца цэнтральнае становiшча для сталiц дзяржаў, цэнтраў адміністрацыйных адзінак. Ускраiннае становiшча нярэдка бывае больш зручным для сувязяў з тэрыторыямi за межамі дадзенага абшару.

Апрача славеснай ацэнкі ЭГС (зручнае - нязручнае, выгаднае - нявыгаднае, спрыяльнае - неспрыяльнае) існуе бальная ацэнка. Разгледзім яе сутнасць.

Бальная ацэнка. Ацэнка ў балах дае магчымасць параўноўваць, супастаўляць ЭГС аднародных аб'ектаў. Можна рабiць вывады аб тым, наколькі поўна рэалізуюцца перавагi ЭГС таго ці іншага города, эканамічнага ці адмiнiстрацыйнага раёна.

Бальная ацэнка практыкуецца ў дачыненні да аднолькавых аб'ектаў. Для найбольш важных паказчыкаў характарыстыкi ЭГС складаецца шкала ацэнак у балах. Для вызначаных аб'ектаў адпаведна вызначаецца колькасць балаў па кожным паказчыку і сума балаў па ўсiх паказчыках. У вынiку перавагі ЭГС таго цi iншага аб'екта атрымоўваюць колькаснае выражэнне.

Возьмем канкрэтны прыклад для бальнай ацэнкi ЭГС шэрагу гарадоў Беларусi. У якасцi галоўных паказчыкаў ЭГС горада можна разглядаць размяшчэнне ў адносінах да чыгунак, аўтамагiстраляў, суднаходнай ракі; адлегласць да Мінска або абласнога цэнтра. Прапануецца шкала ацэнкi ў балах па пералiчаных паказчыках:

1) становішча адносна чыгунак: чыгуначны вузел - 20 балаў, размешчаны на чыгунцы - 15, знаходзiцца на адлегласцi ад чыгункi не больш за 15 км - 10, на адлегласцi 15 - 30 км - 5, больш за ЗО км - 0 балаў;

2) становiшча адносна аўтамагiстраляў: размешчаны на перакрыжаваннi аўтамагiстраляў агульнадзяржаўнага значэння - 15 балаў, на аўтамагiстралi - 10, праходзяць аўтамабiльныя дарогi мясцовага значэння - 5 балаў;

3) становiшча адносна суднаходнай ракi: размешчаны на суднаходнай рацэ - 15 балаў, не размешчаны на суднаходнай рацэ - О балаў;

4) адлегласць ад абласнога цэнтра або Мiнска ў кіламетрах: да
50-15 балаў, ад 50 да 100-10, ад 100 да 150-5, больш за 150-0 балаў.

Заданне: у адпаведнасцi з прапанаванай шкалой ацэнак падлiчыце ў балах ЭГС гарадоў Лепеля, Лунiнца, Навагрудка, Жлобiна. Зрабiце адпаведныя вывады.

Пры ацэнцы ЭГС асобных абласцей Беларусi перш за ўсё прымаюцца пад ўвагу: размяшчэнне вобласцi ў адносiнах да Мінска, размяшчэнне ў адносiнах да дзяржаўнай мяжы, колькасць чыгуначных і аўтамабiльных пераходаў на мяжы з суседняй краiнай (суседнiмi краінамi), размяшчэнне вобласці ў адносiнах да беларускай часткі галоўнага агульнаеўрапейскага транспартнага калідора Брэст - Мінск - Орша. Можа быць выканана бальная ацэнка ЭГС асобных абласцей, а таксама адмiнiстрацыйных раёнаў.

Не трэба перабольшваць значэнне бальнай ацэнкi ЭГС; тым не менш ў параўнанні са славеснай ацэнкай яна ўяўляецца больш дакладнай i канкрэтнай, дае падставы для параўнанняў і абагульненняў.



  19   20   21   22   23   24   25   26   27   28   29   30   31   32   33   34   Наступна

Сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii | Пашыральны блок | Першасныя аб'екты вывучэння СЭГ | Антычны перыяд развiцця СЭГ | СЭГ у сярэднявеччы | Пашыральны блок | Пашыральны блок | Пашыральны блок | Асноўныя напрамкi развіцця iдэй СЭГ у XX ст. | Пашыральны блок |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати