Головна

Блок самаправеркi

  1. Блок самаправеркi
  2. Блок самаправеркi
  3. Блок самаправеркi
  4. Блок самаправеркi
  5. Блок самаправеркi
  6. Блок самаправеркi

1. Зыходзячы з прачытанага, дайце ацэнку вызначэнню, якое нярэдка сустракаецца ў вучэбных дапаможнiках: эканамiчная геаграфія - навука аб размяшчэннi і тэрытарыяльнай арганізацыі вытворчасці.

2. Паспрабуйце адлюстраваць у выглядзе схемы сетку катэгорый, што сфарміраваліся на аснове фундаментальнай катэгорыі "размяшчэнне насельнiцтва і гаспадаркі", і дапоўніць яе іншымі вытворнымі катэгорыямі.

Эканомiка-геаграфiчнае становiшча. Гэта другая фундаментальная катэгорыя СЭГ. Эканомiка-геаграфічнае становiшча - адносіны аб'екта (прадпрыемства, паселiшча, эканамічнага раёна і інш.) да ўсiх iншых аб'ектаў, што знаходзяцца па-за яго межамі i маюць гаспадарчае значэнне. Маецца на ўвазе размяшчэнне аб'екта ў адносiнах да шляхоў транспарту, буйных гарадоў, раёнаў сельскагаспадарчай вытворчасцi, месцаў адпачынку i г. д. Калі эканомiка-географ даследуе які-небудзь аб'ект: асобнае прадпрыемства, населены пункт, эканамічны раён, краiну, - заўсёды адным з абавязковых бакоў яго характарыстыкі з'яўляецца ацэнка эканоміка-геаграфічнага становішча.

Асноўныя вытворныя катэгорыi: транспартна-геаграфічнае становiшча, палiтыка-геаграфiчнае становiшча, прамыслова-геаграфiчнае становiшча, аграгеаграфічнае становiшча.

Геаграфiчны падзел працы. Катэгорыя "геаграфiчны (тэрытарыяльны) падзел працы" азначае прасторавую форму грамадскага подзелу працы наогул. Геаграфiчны падзел працы - аб'ектыўны сацыяльна-эканамiчны працэс. Сутнасць яго ў спецыялiзацыі асобных частак краіны (або асобных краін) на вытворчасцi пэўных відаў прадукцыі і абмене імі. Пэўныя галіны гаспадаркі атрымліваюць развіццё там, дзе маюцца для гэтага найбольш спрыяльныя ўмовы. Геаграфiчны падзел працы мае дачыненне да ўсiх з'яў і працэсаў, якiя вывучае сацыяльна-эканамiчная геаграфія. У працэсе геаграфічнага падзелу працы ўсталёўваюцца пэўныя ўзаемасувязі памiж мясцовасцямі з рознай гаспадарчай спецыялiзацыяй, з рознай структурай гаспадаркі. Чым вышэйшы узровень развіцця грамадскай вытворчасці, тым больш складаныя і рознабаковыя сувязі памiж асобнымі рэгiёнамі, краінамі.

У сiстэму паняццяў, што складваюцца на падставе фундаментальнай катэгорыі "геаграфічны падзел працы", уваходзяць міжнародны падзел працы, мiжраённы падзел працы. Адна з асноўных вытворных катэгорый - тэрытарыяльная інтэграцыя працы. Яна азначае ўсё больш цесныя сувязі памiж тэрытарыяльнымі адзiнкамі, мясцовасцямі, што маюць розную гаспадарчую спецыялізацыю. Працэсы тэрытарыяльнага падзелу працы і тэрытарыяльнай iнтэграцыі працы дыялектычна ўзаемазвязаны.

Эканамiчны раён. Гэта яшчэ адна фундаментальная катэгорыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Вядомы савецкі эканомiкагеограф М. Каласоўскi лічыў паняцце "раён" зыходным, цэнтральным у геаграфічнай навуцы па аналогіі з тым, што ў матэматыцы зыходным з'яўляецца паняцце аб ліку, у фiзiцы - аб матэрыі і энергii.

Эканамiчны раён - гэта спецыялiзаваная тэрытарыяльная частка краіны. Кожны эканамічны раён вылучаецца своеасаблівым эканоміка-геаграфічным становішчам, прыродным патэнцыялам, колькасцю насельніцтва, структурай гаспадаркі, спецыялізацыяй.

Утварылася сiстэма вытворных катэгорый, што адлюстроўваюць віды і ўзроўнi эканамічнага раянавання (буйны эканамiчны раён, адміністрацыйна-эканамічны раён, унутрыабласны эканамічны раён) і разнастайныя бакі функцыянавання эканамічных раёнаў (спецыялiзацыя раёна, комплекснасць гаспадаркі раёна, мiжраённыя сувязi).

Тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэма. Доўгi час у якасці адной з фундаментальных можна было разглядаць катэгорыю "тэрытарыяльна-вытворчы комплекс". Адзначым, што тэрытарыяльныя спалучэнні (сукупнасці) геаграфічных аб'ектаў, што размешчаны ў межах пэўнай тэрыторыі і знаходзяцца ў тых ці iншых узаемаадносінах i сувязях, з'яўляюцца прадметам вывучэння геаграфiчнай навукі. Адным з відаў такiх спалучэнняў з'яўляецца тэрытарыяльна-вытворчы комплекс.

У агульным плане тэрытарыяльна-вытворчы комплекс можна вызначыць як спалучэнне ўзаемазвязаных вытворчых аб'ектаў пэўнай тэрыторыi.

Аднак межы зместу фундаментальных катэгорый не з'яўляюцца нечым застылым, нязменным. Пры ўключэнні ў даследаванне новых аб'ектаў, выкарыстанні новых метадаў катэгорыі напаўняюцца новым зместам, што суправаджаецца пашырэннем iх рамак, з'яўленнем катэгорый больш высокага ўзроўню абагульнення, узроўню абстракцыі. Новыя катэгорыі ўбіраюць у сябе на правах вытворных тыя, якія раней лічыліся фундаментальнымі. Так, у дачыненні да "тэрытарыяльна-вытворчага комплексу" новай катэгорыяй з больш высокім узроўнем абагульнення стала катэгорыя "тэрытарыяльная сацыяльна-эканамiчная сістэма".

Названая катэгорыя азначае спалучэнне ўсіх элементаў гаспадаркі (не толькі вытворчых, але і сацыяльных) у межах пэўнай тэрыторыі. Такiм чынам, сацыяльна-эканамічная сістэма - гэта спалучэнне ўсіх эканоміка - і сацыяльна-геаграфічных аб'ектаў пэўнай тэрыторыi з сувязямі, што ўсталяваліся паміж імі. Так, у лік фундаментальных увайшла катэгорыя "тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэ-ма".

Да вытворных адносяцца катэгорыі, што адлюстроўваюць маштабы сістэм па памерах тэрыторыі, iх іерархію, уласцівасці.



  15   16   17   18   19   20   21   22   23   24   25   26   27   28   29   30   Наступна

Сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii | Пашыральны блок | Першасныя аб'екты вывучэння СЭГ | Антычны перыяд развiцця СЭГ | СЭГ у сярэднявеччы | Пашыральны блок | Пашыральны блок | Пашыральны блок | Асноўныя напрамкi развіцця iдэй СЭГ у XX ст. | Пашыральны блок |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати