Головна

1 страница

  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница

к зачету по курсу «Социальная психология»

1. Место социальной психологии в системе наук

2. История формирования социально-психологических идей

3. Типология методов социальной психологии

4. Этика психологического исследования

5. Феноменология общения

6. Общение как социально-психологическая проблема

7. Общение как обмен информацией (коммуникация)

8. Общение как взаимодействие

9. Особенности социальной перцепции

10. Механизмы и эффекты социальной перцепции

11. Закономерности привлекательности при первом впечатлении

12. Специфика и задачи изучения личности в социальной психологии

13. Социализация личности

14. Социальная установка

15. Место человека в структуре группы

16. Виды групп

17. Коллектив и уровни развития малых групп

18. Феноменология малых групп

19. Межличностные отношения в группе

20. Соотношение лидерства и руководства

21. Функции и роль лидера в коллективе

22. Стиль руководства. Особенности руководства творческим коллективом

23. Теории происхождения лидерства

24. Конфликт и его структурные компоненты

25. Динамика развития конфликта

26. Управление конфликтными ситуациями

27. Принципы разрешения конфликтов

28. Содержание и структура психологии большой социальной группы

29. Особенности психологии социальных классов

30. Психологические особенности этнических групп

31. Общая характеристика и типы стихийных групп

32. Социальные движения

Утварэнне i дзейнасць БНР. Першы ўсебеларускi з'езд адбыўся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм прысутнiчала 1872 дэлегаты, якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняў Беларусi. Па прадстаўнiцтву i складу гэта быў ў поўнай меры паўнамоцны з'езд, якi меў права вырашаць пытаннi аб стварэннi краевай улады. На з'ездзе была абрана Рада i фактычна аб'яўлены па-за законам Аблвыканкомзах. Бальшавiкi з дапамогай зброi разагналi з'езд (17 снежня). Трэці ўсерасiйскi з'езд Саветаў адобрыў дзеяннi Беларускiх бальшавiкоў. 18 снежня 1917 года тайна ў дэпо Лiбава-Роменскай чыгункi адбылося паседжанне Прызiдыўма ўсебеларускага з'езда. Быў абраны выканаўчы камiтэт (17 чалавек) начале з Тамашом Грыбам. Ва ўмовах развалу фронта бальшавiкi не здолелi арганiзаваць абарону Беларусi. У ноч на 19 лютага 1918 года бальшавiкі ўцяклi з Мiнска. Уладу у свае рукі ўзяў Выканкам Усебеларускага з'езду. 21 лютага 1918 года Выканкам звярнуўся да народа Беларусi з першай Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыi Беларусi i абявязаўся склiкаць Усебеларускі ўстаноўчы з'езд. 9 сакавiка 1918 года Выканкам Усебеларускага з'езда прыняў IІ Ўстаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Беларускай Народнай Рэспублiкай. Выканкам быў пераiменаваны ў Раду БНР, прызiдыўм якой узначаліў прадстаўнiк БСГ Серада I. М. Рада БНР узяла курс на ўсталяванне ў беларусi дэмакратычных асноў грамадскага ладу. Прадстаўнiкi эсэраў, меньшавiкоў, бунда ўвайшлі ў Раду БНР. 25 сакавiка 1918 года на сесii Рады БНР была прынята IIІ Ўстаўная грамата. Яна абвяшчала незалежнасць БНР. У грамаце Рады БНР патрабавала перагляду ўмоў Брэсцкага мiру, настойвала на тым, каб Рада БНР самастойна падпiсала мiрнае пагадненне як з урадамi Германа-Аўстрыйскага блока, так i Савецкiм урадам незалежнасць БНР прызналi дэ-юрэ. Украiнская Народная Рэспублiка, Лiтва; дэ-фактэ - Турцыя, Фiнляндыя. З боку Савецкай Расii паступіў пратэст супраць абвяшчэння БНР. Бальшавiкi заяўлялi, што стварэнне БНР - гэта спроба адарваць Беларусь ад Расii i далічыць да Германii, аднавiць старыя парадкi. Ва ўнутрыпалiтычным жыццi Рада БНР дабiлася ад германскага камандывання згоды на дзейнасць Мiнскай гарадской, але няўдалай была спроба стварэння Беларускага войска. Германскiя ўлады баялiся, што зброя можа быць павернута супраць iх. Рада БНР даволi паспяхова займалася культурна-асветнiцкай дзейнасцю. Быў атрыманы дазвол на выданне 14 беларусамоўных газет i часопiсаў. Адкрыта было больш за 160 беларускiх. Быў адкрыты педiнстытут, створана бюро па напiсанню падручнiкаў, а для iх выдання - таварыства "Асвета". У эканамiчнай вобласцi была арганiзавана Беларуская гандлевая палата i распрацавана праграма ажыццяўлення фiнансава-грашовай сiстэмы. Пасля лiстападаўскай 1918 года рэвалюцыі ў Германii, Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкi мiрны дагавор i рушыў Чырвоную Армiю на Захад. Не маючы ўласных войск, Рада БНР не змагла аказаць супраціўленне. Многiя члены Рады БНР вумушаны былi пакiнуць Мiнск. Такiм чынам, у вынiку неспрыяльных знешне-палiтычных і ўнутраных умоў няўдала завяршылася першая спроба арганiзацыi беларускай дзяржаўнасцi. Але дзейнасць Рада БНР зрабiла значны ўплыў на рост нацыянальнай самасвядомасцi беларусаў. Гэта прымусiла бальшавiцкі ўрад пайсцi на стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублiкi.

Беларусь ва ўмовах Германскай акупацыi. Абвяшчэнне БССР i Лiтоўска-Беларускай ССР. З сакавiка 1918 года быў заключаны Брэсцкi мiрны дагавор, па якому землi Беларусi па лiнii Рыга-Двiнск-Свянцяны-Лiда-Пружаны адышлi да Германii. Акупацыйную ўладу на Беларусі ўзначальваў генерал Эрых фон Фолькенгайм. Немцы забаранiлi дзейнасць рэвалюцыйна-дэмакратычных партый: РСДРп (б) i г. д. Была адноўлена дзейнасць Саюза землеўладальнiкаў i органаў мясцовага самакiравання: гарадскiя думы, земствы. Частку прадпрыемстваў немцы перадалі ўладальнiкам, а абсталяванне другой часткi прадпрыемстваў вывезлі ў Германiю. Адносна сялян у практыку ўвайшлi рэквiзiцыi хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай армii. У адносiнах да мiрных жыхароў парушалася мiжнароднае правы: наладжвалiся аблавы, людзей вывозiлі ў Германiю (вясной 1918 у Германiю было вывезена 15 тыс. чалавек), стваралiся канцэнтрацыйныя лагеры, праводзiлiся карныя экспедыцыi, пры якiх ажыццяўляўся масавы растрэл мiрных жыхароў. Асаблiва лютавалi нямецкiя карнiкі ў тых раенах, дзе дзейнiчалi партызанскiя атрады. А яны дзейнiчалi на Гродзеншчыне, Мiншчыне, каля Полацка, Вiцебска, Магiлева, Быхава, Жлобiна. У лiстападзе 1918 года пасля паражэння Траiснага саюза ў 1-й сусветнай вайне i рэвалюцыі ў Германii бальшавiкi анулявалi Брэсцкi мiр i рушылi на Захад. 10 снежня 1918 года Чырвоная Армiя заняла Мiнск, Савет якога заявіў аб аднаўленнi Савецкай улады i з гэтай мэтай утварыў губернскi ВРК. 30 снежня 1918 года ў Смаленску для абмеркавання пытанняў аб утварэннi БССР; КПБ Паўночна-заходнi абласны камiтэт РКп (б) склiкаў YI Паўночна-заходнюю абласную канфiрэнцыю РКп (б). Яна прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэннi Заходняй камуны Беларускай Савецкай Рэспублiкай". Меркавалася на тэрыторыi Мiнскай, Вiцебскай, Магiлеўскай i Смаленскай губерняў утварыць самастойную сацыялiстычную рэспублiку Беларусь. Паўночна-заходнюю арганiзацыю РКп (б) пераймяноўвалі ў КПб (б). Часова - рабочы сялянскі ўрад БССР узначаліў беларус Жылуновiч. 1 студзеня 1919 года ў Смаленску быў абнародаваны манiфест часовага ўрада Беларусi. У манiфесце абвяшчалася ўтварэнне БССР i давалiся асноўныя палажэннi яе дзяржаўнага статуса. Уся ўлада на Беларусi аб'яўлялася толькi Саветамi, а фабрыкi, землi, лясы, заводы i банкi - здабыткам народа. 5 студзеня 1919 года сталiцай БССР стаў Мiнск, куды пераехаў са Смаленска Часовы ўрад. 16 студзеня 1919 года ЦК РКп (б) прыняў рашэнне аб далучэннi да РСФСР Вiцебскай, Магiлеўскай i Смаленскай губерняў БССР i аб'яднання таго, што ад яе засталося з Лiтоўскай ССР. Такiм чынам, стваралася буферная дзяржава, якую бальшавiкi спрабавалi выкарыстаць РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухiлення адкрытай вайны з ею. Гэта рашэнне ЦК РКп (б) выклiкала пратэст сярод членаў былога ўрада БССР. Жылуновiч i яго прыхiльнiкi напiсалi пiсьмо ЦК РКп (б), у якiм выказалi свой пратэст. За гэта яны былi выключаны з урада БССР, а Жылуновiч арыштаваны. 1-ы ўсебеларускi з'езд Саветаў, якi павiнен быў зацвердзiць утварэнне Лiтоўска-Беларускай ССР, адбыўся ў Мiнску 2-3 лютага 1919 года. На iм прысутнiчаў старшыня ВЦВК Я. М. Свярдлоў. Па прапанове Свярдлова з'езд прыняў рашэнне аб аб'яднаннi БССР з Лiтоўскай ССР. З'езд прыняў Канстытуцыю БССР, аналагiчную Канстытуцыi РСФСР 1918 года. Па Канстытуцыi, вышэйшым органам улады ў БССР абвяшчаўся ўсебеларускi з'езд Саветаў, а ў перыяд памiж з'ездамi - ЦВК выбраны з'ездам. Функцыі ўрада ўскладалiся на Вялiкi прэзiдыўм, якi фармiраваўся ЦВК. Узначаліў Вялiкi Прэзыдыўм - Мяснiкоў. Аб'яднанне Лiтвы i Беларусі ў адзiную дзяржаву ЛiтБел адбылося 27 лютага 1919 года. Старшыней новай дзяржавы са сталiцай у Вiльнi стаў Цыхоўскi, а СНК узначаліў Мiцкявiчус-Кансукас. ЛiтБел праiснаваў да наступлення палякаў у 1919 годзе.

Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне БССР. У лiстападзе 1918 г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'явіў аб аднаўленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772 г. А ўжо ў снежнi 1918 г. польскі ўрад стаў на шлях ажыццяўлення сваiх памераў далучыць землі Украiны, Беларусi i Лiтвы да Польшчы. Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня на нарадзе ў Гродна Рада БНР, якой у той час падпарадкоўвалася Гродзеншчына, стварыла Савет Дзяржаўнай абароны. Яго ўзначалiлi В. Ластоўскi i генерал В. Кандратовiч. Але сiлы былi няроўныя. Таму было вырашана далучыць Гродзеншчыну да Лiтоўскай рэспублiкi на правах аўтаномii. Лiтоўская рэспублiка ў той час была прызнана шэрагам дзяржаў у тым лiку i краiнамi Антанты. З мэтай адстойвання iнтарэсаў беларускага народа i кiравання беларускiмi землямi пры Лiтоўскiм урадзе было створана Мiнiстэрства беларускiх спраў, якое ўзначаліў I. Варонка. Да пачатку 1919 г. польскiя войскi захапiлi значную частку Гродзенскай губернii, а потым працягвалi наступленне ў трох напрамках: 1) Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2) Баранавiчы-Мiнск, 3) Кобрын-Пiнск. Да сярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваўкавыск, Слонiм, Скiдаль, Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая ўлада не змагла арганiзаваць значнага супраціўлення польскiм вайскам. Справа ў тым, што вялiкiя сiлы Чырвонай Армiі ў гэты перыяд канцэнтравалiся на ўсходнiм фронце, якi бальшавiцкі ўрад лiчыў галоўным. Нават у час наступлення палякаў мабiлiзаваныя ў Чырвоную Армiю накiроўвалiся на ўсход. Вясной 1919 г. польскiя войскi захапiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехаў у Мiнск. У мэтах канцэнтрацыi сiл і ўзмацнення абароны 1 чэрвеня 1919 г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паўнамоцтваў бальшавiцкiх урадаў Украiны, ЛiтБел i Латвiі ўраду РСФСР. Лiтоўска-беларуская армiя была перайменавана ў 16 армiю. Але польскае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк, Жлобiн, Рагачоў i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р. Бярэзiны фронт стабiлiзаваўся да вясны 1920 г. У сакавiку 1920 г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамозе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу. 25 красавiка палякi сумесна з пятлюраўцамi разгарнулi наступленне на працягу ўсяго польска-савецкага фронту ад р. Прыпяць да р. Днестр. Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая1920г. здолела перайсці ў контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступленне не дала вынiкаў. Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося ў лiпенi 1920 г. Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быў вызвалены Мiнск, а 1 жніўня Брэст. Пад нацiскам А. Чарвякова, З. Жылуновiча, Д. Чарнушэвiча ЦК Кп (б) Б прызнаў неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларускага народа. 31 лiпеня 1920 г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцi БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднаўленне беларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага акта выступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапраўды цэласнай i незалежнай дзяржавай.

Удзел БССР у стварэнні СССР. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі. Грамадзянская вайна 1918-1920 гг. на тэрыторыі былой Расійскай імперыі засталася адной з найбольш трагічных старонак гісторыі чалавецтва. Дваранска-буржуазны блок пацярпеў паражэнне, расійскае грамадства пазбавілася былой палітычнай, эканамічнай і інтэлектуальнай эліты. Прайграў вайну і нацыянальна-дэмакратычны рух. Чырвоная Армія знішчыла Украінскую Народную Рэспубліку, нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У гэтых краінах, як і на Беларусі, была абвешчана савецкая ўлада, што на практыцы азначыла ўсталяванне дыктатуры бальшавіцкай партыі, яе рэгіянальных камітэтаў. Але далейшае развіццё міжнацыянальных адносін, аднаўленне народнай гаспадаркі, ліквідацыя эканамічнай і культурнай адсталасці народаў, якія раней уваходзілі ў склад Расійскай імперыі, не магло быць вырашана ў рамках так званага ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Фармальна рэспублікі былі незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, на самой жа справе паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік. І гэта пры тым, што фактычная ўлада канцэнтравалася ў руках кіраўніцтва бальшавіцкай партыі. У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова І. сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г. зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. леніна ўтварыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Адны партыйныя дзеячы бачылі ў ленінскім плане ідэі канфедэрацыі, іншыя ж прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Але ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму і забеспечвала ўсебаковы кантроль за ўсімі сферамі грамадскага жыцця. Паколькі аўтарытэт Леніна быў бясспрэчным, пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план. 16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро Кп (б) Б пастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне адносін паміж камісарыятамі Беларусі і камісарыятамі РСФСР аналагічныя з адносінамі, устаноўленамі паміж РСФСР і Украінай". Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР будаваліся як адносіны дзвюх роўных і незалежных рэспублік, гэта фактычна азначала, што ЦБ Кп (б) Б было супраць сталінскага плана "аўтанамізацыі". На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і Х Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. І з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік. Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Старшынямі ЦВК былі выбраны старшыні ЦВК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай. У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦВК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два паветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне Савецкай Беларусі тэрыторый на ўсходзе значна ўзмацніла яе эканамічны і культурны патэнцыял, было актам гістарычнай справядлівасці. Стварэнне СССР адкрывала магчымасць аб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю. Аднак з канца 20-х гг. у СССР перавага ўсё больш стала надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік. Фактычна пачала здзяйсняцца сталінская ідэя "аўтанамізацыі". БССР у складзе СССР фактычна карысталася толькі правамі нацыянальна-культурнай аўтаноміі і тэрытарыяльным самакіраваннем.

Развiццё культуры ў 20-ыя гады. Беларусiзацыя. У перыяд НЭПА праводзіўся рад мерапрыемстваў, якiя садзейнiчалi нацыянальна-культурнаму будаўнiцтву на Беларусi. Такая палiтыка атрымала назву "беларусiзацыi". Першыя крокi беларусiзацыi былi зроблены пасля заканчэння грамадзянскай вайны. Пачынаецца перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову, iдзе арганiзацыя школ для нацыянальных меншасцей на iх роднай мове. У гэтай рабоце ўдзельнiчалi i некаторыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У. М. Iгнатоўскi, З. Ф. Жылуновiч, А. Л. Бурбiс i iншыя. Пад уплывам iх дзейнасцi ажыццяўляецца беларусiзацыя шэрагу рэспублiканскiх устаноў. Выдавецтва "Савецкая Беларусь" выпускае газеты, часопiсы, кнiгi на беларускай мове i мовах нацыянальных меншасцей. Пачаў дзейнiчаць Беларускi дзяржаўны вандроўны тэатр У. Галубка. Ствараецца сiстэма дашкольнага выхавання i школьнай адукацыi, прафесiйных вучылiшчаў i тэхнiкумаў. У 1921г. адкрыты Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт. Быў заснаваны iнстытут беларускай культуры (iнбелкульт), рад бiблiятэк. Пачалi працаваць Дзяржаўны музей i Цэнтральны архіў. II сесiя ЦВК БССР (15 лiпеня 1924г.) паклала пачатак беларусiзацыi як афiцыйнай дзяржаўнай палiтыцы. Была створана спецыяльная камiсiя па яе правядзенню пад кiраўнiцтвам А. I. Хацкевiча. Яна, сумесна з акруговымi камiсiямi абавязана была правесцi шырокi комплекс мерапрыемстваў: 1) перавод рэспублiканскiх устаноў i часцей Чырвонай Армii на беларускую мову; 2) вылучэнне беларусаў напартыйную, савецкую, прафсаюзную работу; 3) арганiзацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове, развiццё беларускай лiтаратуры i гэдак далей. Пераход устаноў i арганiзацый на бел. мову намячалася ажыццявiць на працягу 1-3 гадоў. У 1924-25г. г. праводзiцца работа па растлумачэнню сутнасцi беларусiзацыi. На розных мовах выдавалася спецыяльная лiтаратура, выступалi агiтатары i прапагандысты. Ва ўстановах i арганiзацыях вывучалася беларуская мова, ажыццяўляўся перавод на яе справаводства. У 1927 г. бел. мовай валодалi 80% служачых. На адказную работу вылучаюць не толькi беларусаў, але i часткова тых, хто вывучыў беларускую мову i добра ведаў мясцовыя ўмовы. Напрыклад, да 1927 г. сярод кiраўнiкоў акруг i раёнаў, беларусаў было 48%. Высокiм узроўнем прафесiяналiзму дзяржаўнага дзеяча вызначалiся палiтыкi рэспублiканскага рангу, такiя як Старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў, Старшыня СНК БССР Я. Адамовiч i iнш. Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноў. Да 1928г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Вывучаюцца гiсторыя, эканомiка i геаграфiя БССР. Дзейнiчалi курсы беларусазнаўства, якiя рыхтавалi настаўнiкаў i лектараў. Беларускую мову неслі ў масы беларускiя пiсьменнiкі Ў. дубоўка, М. Чарот, К. Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоў сведчаць аб зменах, якiя адбывалiся ў грамадстве. Паэма Я. Коласа "Новая зямля" дала цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўным патэнцыяле. У рамане К. Крапiвы "Мядзведзiчы" i iнш. творах паказаны жыццё, праца, мары радавых працаўнiкоў таго часу. Развiваецца краязнаўства. На сярэдзiну 20-х гадоў у БССР дзейнiчала 240 краязнаўчых арганiзацый. Краязнаўцы выступалi з дакладамi, выдавалi рукапiсныя зборнiкi, збiралi фальклорныя творы. У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая галiна ў навуцы - беларусазнаўства. Беларусiзацыя прадугледжвала культурнае развiццё iншых нацыянальнасцей, якiя жылі ў рэспублiцы. Былi створаны нацыянальныя Саветы ў месцах iх кампактнага пражывання. Выкладанне ў школах вялося на 8 нацыянальных мовах. Нацыянальна-культурнае будаўнiцтва ў 20-я гады ажыццяўлялася ў сутычках розных сiл. Адны спрабавалi прыпынiць беларусiзацыю, другiя - фарсiраваць. Пытаннi барацьбы з шавiнiзмам i нацыяналiзмам абмяркоўвалiся на з'ездах Кп (б) Б i Пленумах ЦК. У 20-ыя гады партыйныя органы спрабуюць iграць вядучую ролю ў правядзеннi беларусiзацыi, пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асаблiва праявiлася ў адносiнах да iнбелкульта, якi страціў сваё першапачатковае прызначэнне. Але, нягледзячы на цяжкасцi, плённа працавалi на нiве беларускага адраджэння паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М. Гарэцкi; гiсторыкi В. Ластоўскi, У. Iгнатоўскi, У. Пiчэта; жывапiсец i графiк М. Фiлiповiч; стваральнiк першага беларускага кiнафiльма "Лясная быль" Ю. Тарыч; аўтар першай п'есы на беларускай мове "Машэка" Е. Мiровiч; кампазiтар, аўтар Дзяржаўнага гiмна БССР Н. Сакалоўскi i iнш. Да 1928 г. беларусiзацыя дасягнула значных поспехаў. Яна аблегчыла барацьбу з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяўленню асветнiцкай работы, стварыла перадумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўнiцтва ў БССР.

Новая эканамiчная палiтыка ў БССР. Х з'езд РКП (б) палажыў пачатак крутому павароту ў палiтыцы Савецкай дзяржавы. На з'ездзе была прынята новая эканамiчная палiтыка, якая павiнна была забяспечыць хуткі ўздым эканомiкi, павышэнне матэрыяльнага i культурнага ўзроўня рабочых i сялян і ў канчатковым вынiку - пабудову сацыялiзму ў краiне. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: харчпадатак, кааперацыя, свабоднае прадпрыймальнiцтва i свабодны рынак. Такiя крокi НЭПа, як замена харчразвёрсткi харчпадаткам, свабодны выбар форм землякарыстання стымулявалi гаспадарчую дзейнасць сялян. Паспяхова прайшлi пасяўныя кампанii 1921 i 1922 г. Першыя крокі ў аднаўленнi с/г стваралi неабходныя ўмовы для ўздыму прамысловасцi i развiцця гандлю. У 1921-22 гадах пачалi працаваць Мiнскi чыгуналiцейны i машынабудаўнiчы завод "Энергiя", Талачынскi крухмальны завод, крыштальны завод "Барысаў", фабрыка запалак "Беразiна", шэраг лесапiльных i гарбарных заводаў. Наладжваўся гандаль памiж горадам i вёскай, а таксама памiж БССР i Савецкай Расiяй, Украiнай i iншымi савецкiмi рэспублiкамi. Нягледзячы на першыя поспехi, становiшча ў прамысловасцi заставалася цяжкiм: крызiс збыту, якi пачаўся вясной 1922г., працягваўся да 1924г. Прадпрыемствы, iмкнучыся атрымаць высокiя прыбыткi, штучна завышалi цану на сваю прадукцыю. Ў вайну адбылося рэзкае разыходжанне цэн на прамысловыя тавары i сельскагаспадарчыя прадукты. Сяляне з-за высокiх цэн не маглi набываць прамысловыя тавары, апошнiя залежвалiся на складах, а рабочыя заводаў не атрымлiвалi зарплату. Дзякуючы грашовай рэформе 1924г., павелiчэнню закупачных цэн на с/г прадукцыю, выкарыстанню розных сродкаў павышэння эфектыўнасцi вытворчасцi, крызiс збыту быў пераадолены i аднаўленне народнай гаспадаркi паскорылася. НЭП аказаў спрыяльны ўплыў на стан сельскай гаспадаркi. Да 1927г. яна была поўнасцю адноўлена, а па пасяўных плошчах, па пагалоўю буйной рагатай жывёлы пераўзышла даваенны ўзровень. Узрос попыт сялян на сельгасмашыны i мiнеральныя ўгнаеннi. Набiралi сiлу кааператыўныя аб'яднаннi, якiмi было ахоплена больш за 60% насельнiцтва вёскi. Ўраджайнасць у iх перавысiла сярэднюю на iндывiдуальных гаспадарках на 12%. Палепшыўся матэрыяльны дабрабыт працаўнiкоў сельскай гаспадаркi. Выраслi сялянскiя закупкi мануфактуры, цукру, мыла, газы. Вёска пачала больш спажываць мяса, сала, мукi i круп. Нямала прадукцыi вывозiлася сялянамi на рынкі ў гарады i мястэчкi рэспублiкi. Змянiлася да лепшага становiшча ў прамысловасцi. З 1924г. рост прадукцыйнасцi працы ў ёй ужо апярэджваў павелiчэнне заработнай платы. Станоўчую ролю у гэтым адыграла грашовая рэформа, павышэнне працоўнай дысцыплiны. Паскарэнню аднаўленчых працэсаў садзейнiчала развiццё сувязей з iншымi рэспублiкамi. З Расii і ўкраiны Беларусь атрымлiвала станкi, каменны вугаль, метал, нафту i iнш. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысіў даваенны ўзровень. На долю дзяржаўнай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся ў параўнаннi з даваеннымi, умовы працы i быту, павысіўся жыццёвы ўзровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыўнасць рабочых.

Iндустрыялiзацыя ў рэспублiцы i яе вынiкi. Адной з задач пабудовы сацыялiзму было ажыццяўленне iндустрыялiзацыi (пераход ад ручной працы да машыннай тэхнiкi i iндустрыяльнай тэхналогii вытворчасцi). У Беларусi прамысловае будаўнiцтва разглядалася па лiнii расшырэння здабычы i перапрацоўкi лесу i торфу, выкарыстання лёну i канапель. У 1926 г. былi вызначаны задачы iндустрыялiзацыi БССР. На Пленуме ЦК Кп (б) Б Старшыня СНК БССР I. А. Адамовiч адзначыў, што прамысловасць БССР будзе развiвацца як прамысловасць па перапрацоўцы мясцовай сыравiны. Асаблiва вялiкая ўвага ўдзялялася развiццю лёгкай прамысловасцi. Былi таксама вызначаны меры па развiццю машынабудавання, швейнай i тэкстыльнай прамысловасцi i iнш. У першыя гады iндустрыялiзацыi (1925-28г.) асноўныя капiталаўкладаннi накiроўвалiся на патрэбы лёгкай прамысловасцi, прамысловасцi, звязанай з пераапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыi i iнш. Частка сродкаў была выдзелена машынабудаванню, энергетыцы, прамысловасцi будматэрыялаў. Заводы ў Мiнску "Энергiя", "Камунар", iмя Кiрава паклалi пачатак беларускаму станкабудаванню, аБелДРЭС (недалёка ад Оршы) - уздыму энергетыкi рэспублiкi. На аснове рашэняў ХV з'езда ВКп (б) (снежань 1925г.) быў распрацаваны план развiцця народнай гаспадаркi БССР на 1928/29-1932/33г. г., якi быў зацверджаныХII з'ездам Кп (б) Б, а ў маi 1929г. - IХ з'ездам Саветаў рэспублiкi. Намечана было стварыць буйную прамысловасць, правесцi рэканструкцыю ўсёй народнай гаспадаркi. У I пяцiгодцы было прадугледжана развiццё паліўна-энергетычнай базы, будаўнiцтва новых прадпрыемстваў i рэканструкцыя старых. Вялiкая ўвага ўдзялялася стварэнню сельскагаспадарчага i агульнага машынабудавання. Аб'ём вытворчасцi буйной прамысловасцi павiнен быў ўзрасцi на 331, 8%. У першыя гады быў зроблены значны крок уперад у развiццi розных галiн прамысловасцi. Але гонка тэмпаў пад лозунгам "Пяцiгодку - у чатыры гады", увядзенне камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмы адмоўна адбiлiся на вынiках наступных гадоў пяцiгодкi. Напрыклад, замест намечанага 100% росту нацыянальнага даходу атрымалi толькi 86%. Тым не менш, эканамiчны вынiк пяцiгодкi быў значны. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932г. павялiчыўся ў 2, 7 разы ў параўнаннi з 1928г. За гады пяцiгодкi было ўведзена ў строй звыш 500 прадпрыемстваў, з iх 78 буйных. Гэта фабрыка "Сцяг iндустрыялiзацыi" i "КIМ" у Вiцебску, Магiлёуская фабрыка штучнага валакна, Гомсельмаш, БелДРЭС i iнш. У II пяцiгодцы (1933-1937г. г.) ставiлася задача забяспечыць станкамi i машынамi асноўныя галiны народнай гаспадаркi, правесцi рэканструкцыю энергетыкi. Аднак рост прамысловасцi быў значна нiжэй плануемага. Гэтаму садзейнiчалi негатыўныя вынiкi каманднай эканомiкi, недапастаўкi сыравiны i iнш. Адмоўна адбiвалiся на развiццi прамысловасцi i судовыя працэсы над "шкоднiкамi" i "ворагамi народу". Але харчовая, тарфяная, цагляная i некаторыя iншыя галiны развiвалiся хуткiмi тэмпамi. Былi пабудаваны Гомельскi шкляны i Крычаўскi цэментны заводы, Магiлёускi аўтарамонтны завод i iнш. У III пяцiгодцы (1938-чэрвень 1941г. г.) вялiкая ўвага ўдзялялася развiццю машынабудавання. Былi пабудаваны Мазырская электрастанцыя, Мiнскi радыёзавод, Рагачоўскi кансервавы завод. Хутка iшло развiццё прамысловасці ў заходнiх абласцях. З 1929 па 1940г. у Беларусi было пабудавана i рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Вядучымi галiнамi вытворчасцi становяцца станкабудаванне, машына-будаванне, вытворчасць радыёапаратуры i iнш. Мiнск, Вiцебск, Гомель ператварылiся ў буйныя iндустрыяльныя цэнтры. Рабочы клас налiчваў 700 тыс. чалавек, IТР - 9 тыс. чалавек. Тэмпы iндустрыялiзацыi каштавалi вялiкага напружання сiл працоўным рэспублiкi. Пагоршылася матэрыяльнае становiшча многiх слаёу насельнiцтва. У краiне была ўведзена картачная сiстэма. Рабочыя рэспублiкi былі ўцягнуты ў фарсiраваную iндустрыялiзацыю, удзельнiчалі ў сацыялiстычным спаборнiцтве, у такiх яго формах як ударныя брыгады, рух рацыяналiзатараў i вынаходнiкаў i iнш. Сацыялiстычнае спаборнiцтва насiла даволi фармальны характар, бо не падмацоўвалася матэрыяльна. Але за гады першых пяцiгодак былi дасягнуты i станоўчыя вынiкi аб якiх гаварылася вышэй.

Калектывiзацыя сельскай гаспадаркі ў БССР.Вялiкую ўвагу на Беларусi надавалi каапераванню сялянскiх гаспадарак. Усiмi вiдамi кааперацыі ў рэспублiцы было ахоплена ў 1925г. 18, 2% сялянскiх гаспадарак, а ў 1928 - 50%, калгасамi - 1%. Тэмпы вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi пачалi знiжацца, а гэта складала пагрозу планам паскоранага развiцця прамысловасцi. Правы блок на чале з М. Бухарыным выступаў за прыцягненне сродкаў вёскi да ажыццяўлення iдустрыялiзацыi, але супраць надзвычайных мер, за адначасовы ўздым сялянскiх гаспадарак i развiццё розных форм кааперацыi. Пасля ХV з'езда ВКп (б) (снежань 1927г.) ставiцца задача аб'яднання сялянскiх гаспадарак у буйныя калектыўныя. Меркавалася павелiчэнне дапамогi сялу, ў тым лiку па механiзацыi ручной працы, укараненню агратэхнiкi i перадавога вопыту. У 1928-29г. г., спекулiруючы на "хлебным крызiсе", i на спробе кулацтва арганiзаваць голад i не дапусцiць калектывiзацыi, павольны шлях развiцця эканомiкi быў адхiлены кiраўнiцтвам СССР. Пачынаецца гвалтоўная канфiскацыя збожжа, якая нярэдка прыводзiла да голаду. Тых, хто выступаў супраць сiлавых метадаў у эканомiцы, абвiнавачвалі ў правым ухiле. Напрыклад, Д. Ф. Прышчэпава (нарком земляробства БССР) i яго прыхiльнiкаў абвiнавацiлі ў страце класавай пiльнасцi i насаджэннi кулацкiх гаспадарак. "Прышчэпаўшчына" асуджала насаджэнне камун, выступала за прасцейшыя формы калектыўнай арганiзацыi земляробства. За свае погляды Д. Прышчэпаў i яго прыхiльнiкi былi выключаны з партыi i рэпрэсiраваны. Такiм чынам, на аснове барацьбы з кулакамi пачаўся пераход да паскоранай, прымусовай калектывiзацыi. На пачатку паскоранай калектывiзацыi былi адхiлены планы па абагульненню сельскай гаспадаркi да 1932-33г. да 18% пасяўной плошчы. Праiгнаравалi пастанову ЦК ВКп (б) ад 5 студзеня 1930г. "Аб тэмпах калектывiзацыi i мерах дапамогi дзяржавы калгаснаму будаўнiцтву", у якой планавалася правесцi пераўтварэнні ў вёсцы да вясны 1932г. Усё больш прымяняюцца такiя сродкi як гвалi i запалохванне. У лютым 1930г. Бюро ЦК Кп (б) Б прыняла рашэнне аб аб'яднаннi да пачатку веснавой сяўбы 75-80% сялянскiх гаспадарак. Беларусь была аб'яўлена рэспублiкай суцэльнай калектывiзацыi. У вёску для стварэння калгасаў накiроўваюцца ўпаўнаважаныя, так называемыя дваццацiпяцiтысячнiкi. Многiя з iх дзейнiчалi метадамi насiлля. Сяляне залiчвалiся ў калгасы, утваралiся камуны, называлi "кулаком" усякага, хто не пажадаў запiсвацца ў калгас. Сяляне ў радзе месц выступалi супраць калектывiзацыi. Сяляне рэзалi жывёлу, а ў асобных выпадках бралiся за зброю. У 1930г. адбылося звыш 500 узброеных выступленняў. Усё-такi прымусовае абагульненне дало свае вынiкi. Да сакавiка 1930г. у калгасах аказалася 58% сялянскiх гаспадарак. Пасля з'яўлення ў "Праўдзе" артыкула I. В. Сталiна "Галавакружэнне ад поспехаў" (2. 03. 1930) i прыняцця 14. 03. 1930 пастановы ЦК ВКп (б) "Аб барацьбе супраць скажэння партлiні ў калгасным руху" кiраўнiцтва БССР часова адступiла ад грубых метадаў калектывiзацыi. Пачынаецца адток сялян з калгасаў. У калгасах засталося 11% гаспадарак. Але восенню 1930 г. палiтыка "суцэльнай калектывiзацыi" была адноўлена. Пленум ЦК ВКп (б) (кастрычнiк 1930г.) прызнаў неабходным "паскорыць" тэмпы калектывiзацыi. У 1931г. бюро ЦК Кп (б) Б прыняло рашэнне аб завяршэннi калектывiзацыi да вясны 1932г. Але ў 1932г. замест завяршэння абагульненых гаспадарак, адбыўся новы адток сялян з калгасаў (55 тыс. сялянскiх сям'яў). Гэта была рэакцыя на голад, якi ахапіў краiну ў 1932-33г. i забраў 3-4 млн. жыхароў. У сiлу таго, што голад абыйшоў рэспублiку, пачынаецца новы этап калектывiзацыi. Да канца II пяцiгодкi яна завяршаецца на Беларусi. У калгасах апынулася 87, 5% сялянскiх двароў, 96% пасяўной плошчы. На калгасных палях працавала 8 тыс. трактараў, 600 камбайнаў i г. д. Калектывiзацыя азнамянавала карэнныя змены ў сельскай гаспадарцы БССР. Была лiквiдавана шматукладнасць у эканомiцы i створаны буйныя калектыўныя гаспадаркi. Метады пры правядзеннi калектывiзацыi (рэпрэсii, пазбаўленне калгасаў самастойнасцi i г. д.) тармазiлi iх гаспадарчы рост. Ад вёскі ўсё больш адрывалiся чалавечыя i дзяржаўныя рэсурсы. Узмацнялася сiстэма дырэктыўнага планавання i бюракратычнага камандавання калгасамi з боку партыйнага апарату. А працаўнiкi сельскай гаспадаркi былi пазбаўлены сродкаў вытворчасцi, пашпартоў, што прывязвала iх да калгасаў i павялiчвала прымусовы характар працы. Пачалося рассяльняванне вёскi.



1   2   3   4   5

3 страница | 4 страница | 5 страница |

© 2016-2022  um.co.ua - учбові матеріали та реферати