На головну

Сувязь паміж мовай і этыкетам. Нацыянальна-культурная спецыфіка моўнага этыкету

  1. Гісторыя і сучаснасць беларускага моўнага этыкету
  2. Нацыянальна-культурная семантыка слова і яе роля ў стварэнні моўнай карціны свету
  3. Спецыфіка спосабаў намінацыі ў мове. Безэквівалентная лексіка
  4. Сучасныя праблемы моўнага жыцця і этнічнай самасвядомасці насельніцтва Беларусі
  5. Тапонім, тапанімія, тапаніміка. Нацыянальна-культурная адметнасць тапанімічных назваў Беларусі.
  6. Фонавыя асаблівасці анамастычнай лексікі. Нацыянальна-культурная спецыфіка беларускіх антрапонімаў

Сувязь паміж мовай і этыкетам.Моўная дзейнасць, як і ўсякія сацыяльныя паводзіны, рэгламентуюцца пэўнымі правіламі. Сацыяльна дэтэрмінаваныя і нацыянальна-спецыфічныя правілы моўных зносін складаюць змест паняцця моўны этыкет у шырокім разуменні тэрміна. Іншымі словамі, моўны этыкет - гэта нормы моўных паводзін асобы, прынятыя ў той ці іншай этнічнай супольнасці людзей. Адпаведныя правілы, якія рэгламентуюць моўныя паводзіны асобы у калектыве, накіраваны на ўдасканаленне моўных зносін паміж удзельнікамі працэсу камунікацыі - прадстаўнікамі аднаго і таго ж ці рознага сацыяльнага статусу, а таксама ў розных жыццёвых сітуацыях.

Мы кожны дзень па шмат разоў ужываем выразы слоўнага этыкету- звяртаемся да людзей, вітаем іх, развітваемся, дзякуем, просім прабачэння, віншуем са святам, жадаем поспехаў. Мы спагадваем і спачуваем, хвалім і робім кампліменты, штосьці раім некаму, кагосьці запрашаем, пра нешта просім... І ўсё гэта вымаўляецца, улічваючы афіцыйныя ці неафіцыйныя абставіны зносін, а таксама з улікам сваіх асабістых адносін да суразмоўцы, канкрэтнай сітуацыі зносін, нацыянальныях звычак. З прычыны шматаразовага паўтарэння ў тыповых сітуацыях моўны этыкет увасобіўся ў стэрэатыпах, ва ўстойлівых выразах, формулах зносін, якія мы не будуем нанова кожны раз, калі нам трэба іх ужываць, а скарыстоўваем гатовыя, якія адклаліся ў нашай моўнай свядомасці.

Нацыянальна-культурная спецыфіка моўнага этыкету.Нацыянальна-культурная адметнасць моў звязана не толькі з наяўнасцю ў іх нацыянальна-маркіраваных моўных элементаў (слоў, фразеалагічных і парэміялагічных адзенак, крылатых выразаў), але і з моўным этыкетам, які ў розных народаў мае свае спецыфічныя асаблівасці. Па словах Н. І. Фарманоўскай, "моўны этыкет - важны кампанент усякай нацыянальнай культуры. У мове, моўных паводзінах, устойлівых формулах (стэрэатыпах) склаўся багаты народны вопыт, непаўторнасць звычаяў, ладу жыцця, умоў быту кожнага народа" [41].

У цэлым, моўны этыкет - гэта сістэма ўстойлівых, стэрэатыпных камунікатыўных адзінак мовы. Аднак нацыянальныя рысы моўнага этыкету ў кожнай этнічнай супольнасці людзей выяўляюцца па-свойму. Так, паводле амерыканскага і англійскага моўных этыкетаў, у магазіне ці ў якой-небудзь іншай установе першым пры сустрэчы вітаецца гаспадар, у той час як у нас прынята наадварот (праўда, апошнім часам гэта можна пачуць і сярод беларусаў). Апрача таго, пры выбары тэмы зносін і яе рэалізацыі адлюстроўваюцца сацыяльна-псіхалагічныя нормы, прынятыя ў пэўным этнічным калектыве. Напрыклад, з прычыны асаблівасцей брытанскага клімату ў Вялікабрытаніі тэма пра надвор'е стала фактычна неабходным кампанентам пачатку любой размовы. У Францыі ж, наадварот, гаварыць пра дождж ці надвор'е - значыць прызнаць, што ты няздольны гаварыць пра іншае. А ў англічан гэта лічыцца прыкметай добрага выхавання. У беларусаў і рускіх часам можна пачуць пры сустрэчы, як выглядае суразмоца, а ў амерыканцаў і англічан гэта бывае вельмі рэдка. Пытанне пра тое, што ты рабіў учора, большасцю носьбітаў беларускай мовы ўспрымаецца абсалютна нармальна. А вось у англічан такое пытанне, вымаўленае з узыходным тонам, выклікае раздражненне з прычыны залішняй зацікаўленасці, а значыць, больш правільным будзе задаць яго з зыходнай інтанацыяй, па-дзелавому.

У розных народаў здаўна існуюць нацыянальныя асаблівасці этыкету вітання. Як слушна заўважае Н. Старавойтава, "у кожнай мове ветлівыя фразы адмысловыя, іх спецыфіка непарыўна звязана з гісторыяй і менталітэтам пэўнага народа".[42] Так, старажытныя грэкі пры сустрэчы казалі: "Радуйся!", а сучасныя жыхары Грэцыі кажуць: "Будзь здароў!" У Манголіі да сённяшняга часу, незалежна ад роду дзейнасці суразмоўцы, пры сустрэчы цікавяцца: "Як зімуеце?", "Як качуеце?", "Як ваша жывёла?" Яўрэі пры вітанні жадаюць: "Мір вам!" Кітайцы ж пытаюцца: "Ці еў ты?", а персы зычаць: "Будзь вясёлы". Арабы гавораць: "Мір з табой". Рускія пры сустрэчы або жадаюць здароўя ("Здравствуйте!"), або пытаюцца: "Как здоровье?" Палякі жадаюць добрага дня ці вечара: "Dzien dobry!" "Dobry wieczor!" А як вітаюць адзін аднаго пры сустрэчы беларусы? [43]

 



  18   19   20   21   22   23   24   25   26   27   28   29   30   31   32   33   Наступна

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь | А. С. Дзядова | Прадмова | Пытанні | Антрапацэнтрызм як галоўны прынцып сучаснай лінгвістыкі | Антрапацэнтрызм як галоўны прынцып сучаснай лінгвістыкі. | Этналінгвістыка як комплексная навуковая дысцыпліна, яе мэта і задачы. Прадмет і аб'ект этналінгвістычных даследаванняў | Беларуская этналінгвістыка ў кантэксце славістыкі | Пытанні | Этнічная функцыя мовы. Мова як кампанент нацыянальнай самасвядомасці . Менталітэт і родная мова |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати