На головну

ПРАДМОВА

Дапаможнік «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001).

У ім змяшчаюцца звесткі пра асаблівасці навуковага і афіцыйна-справавога стыляў мовы, аб культуры маўлення.

Практычныя заданні, якія прыводзяцца ў дапаможніку, рознага тыпу: адны з іх дазваляюць разабрацца ў канцэпцыях паходжання і гістарычных каранях беларускай мовы, іншыя разлічаны на паглыбленне тэарэтычных ведаў пра лексічныя, фанетычныя, арфаэпічныя, словаўтваральныя і граматычныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы; заданні закранаюць таксама праблемы беларуска-рускай, у прыватнасці, марфалагічнай і сінтаксічнай, моўнай інтэрферэнцыі.

Заданні, прысвечаныя навучальна-прафесійнай сферы, даюць студэнтам звесткі пра тэрміналогію і прадмет яе вывучэння; спецыфіку семантычных працэсаў, якія ў ёй адбываюцца; замацоўваюць асаблівасці словаўтварэння і перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую.

Пры складанні рэфератаў і анатацый студэнты вучацца шукаць і вылучаць асноўную і дадатковую інфармацыю, авалодваць прынцыпамі разгортвання і кампрэсіі інфармацыі ў навуковым тэксце, правільна афармляць даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры.

Аўтары лекцый: А. М. Асіпчук - «Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы»; «Лексікалогія і лексікаграфія» (таксама пытанне «Групы афіцыйна-справавой дакументацыі» ў лекцыі «Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю»); а таксама практычных заданняў для студэнтаў факультэта фізічнай культуры (пазначаныя сімвалам ☼), В. В. Маршэўская - «Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі»; «Сістэма стыляў беларускай мовы. Асаблівасці навуковага стылю мовы»; «Сістэма жанраў навуковай літаратуры» (пытанне «Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі» ў лекцыі «Лексікалогія і лексікаграфія»); а таксама практычных заданняў для студэнтаў юрыдычнага факультэта (пазначаныя сімвалам ◊); А. С. Садоўская - «Мова і соцыум»; «Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі», «Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю»; «Культура маўлення»; а таксама практычных заданняў для студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання (пазначаныя сімвалам ▲). Заданні, пазначаныя сімвалам *, рэкамендуюцца для выканання студэнтамі ўсіх названых факультэтаў.

 



  273   274   275   276   277   278   279   280   281   282   283   284   285   286   287   288   Наступна

Гіпотэзы паходжання мовы | Функцыі мовы ў грамадстве | Нацыянальная мова і духоўная культура народа | Лекцыя 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ | Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям'і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы. | Роля беларускай мовы ў ВКЛ | Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі | Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст. | Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст. | Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати