Головна

Інтанацыйныя сродкі афармлення вуснай мовы

  1. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
  2. Моўныя сродкі навуковага стылю
  3. Патрабаванні да афармлення дзелавых папер
  4. Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю

Інтанацыйнае афармленне вусных выказванняў адыгрывае не менш важную ролю, чым іх змест. Старанна падрыхтаваная прамова шмат страчвае, калі прамоўца гаворыць вяла, манатонна, невыразна. Каб авалодаць тэхнікай вуснага маўлення, трэба свядома ставіцца да такіх інтанацыйных сродкаў, як мелодыка голасу, лагічныя і псіхалагічныя паўзы, тэмп і тон маўлення і інш.

Мелодыка - змяненне вышыні голасу на працягу выказвання. Адрозніваюць мелодыку завершанасці, якая характарызуецца паніжэннем голасу (уласціва апавядальным, пытальным сказам з пытальнымі словамі). Пытальная мелодыка характарызуецца павышэннем голасу (уласціва пытальным сказам без пытальных слоў).

Тэмп маўлення - хуткасць вымаўлення гукаў, складоў, слоў. Адрозніваюць звычайны (нармальны), хуткі і павольны тэмп маўлення. Важна, каб прамоўца прытрымліваўся нармальнага тэмпу маўлення.

Лагічныя паўзы, як правіла, адпавядаюць структуры сказаў і тэксту, на пісьме звычайна абазначаюцца знакамi прыпынку. Яны падзяляюць тэкст на сэнсава-інтанацыйныя часткі. Псіхалагічныя паўзы прамоўца выкарыстоўвае для выдзялення найбольш важнай інфармацыі, вывадаў, асноўных палажэнняў.

Тон - характар, адценне гучання голасу. Тон выражае пачуцці, адносіны да прадмета гутаркі і залежыць ад стаўлення прамоўцы да таго, пра што ён гаворыць.

Інтанацыйны падзел тэксту - своеасаблівая інтанацыйная транскрыпцыя, г. зн. запіс таго, як трэба правільна карыстацца інтанацыйнымі сродкамі пры чытанні. Інтанацыйны падзел тэксту робіцца наступным чынам:

1 алоўкам адзначце ў тэксце месцы лагічных і псіхалагічных паўз, а таксама іх працягласць. Паўза пазначаецца вертыкальнай рыскай, кароткая паўза - адной рыскай, доўгая - дзвюма. Звычайна доўгія паўзы адпавядаюць знакам прыпынку ў тэксце; кароткія робяцца ў развітых сказах паміж саставам дзейніка і выказніка, пры аднародных членах сказа, пры пералічэнні і г. д.;

2 падкрэсліце словы, на якія падае лагічны націск. Адзначце слоўны націск у тых словах, якія маюць акцэнталагічныя варыянты;

3 адзначце мелодыку голасу ў тых словах, якія папярэднічаюць паўзе. Мелодыку завершанасці адзначце стрэлачкай уніз, незавершанасці - стрэлачкай уверх;

4 падкрэсліце дзвюма рыскамі сэнсава важныя ўрыўкі тэксту, якія павінны быць прачытаны запаволена. Менш важныя ўрыўкі, якія можна прачытаць хутчэй («на адным дыханні»), заключыце ў дужкі.

Літаратура: [2, с. 233 - 243]



Асноўныя віды публічных прамоў | Практычныя заданні

Практычныя заданні | Метадычныя рэкамендацыі | Правільнасць маўлення і моўныя нормы | Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў | Асноўнымі кампанентамі культуры прафесійнага маўлення, як і культуры маўлення, з'яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, выразнасць, багацце, чысціня. | Кантрольныя пытанні | Практычныя заданні | Дыялагічнага маўлення | Практычныя заданні | Публічная прамова, яе асаблівасці |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати