Головна

Патрабаванні да афармлення дзелавых папер

  1. Афіцыйна-справавыя паперы і іх склад
  2. Інтанацыйныя сродкі афармлення вуснай мовы
  3. Мак з паперу своїми руками
  4. На паперти должно быть предусмотрено место для крышек гробов и венков.
  5. Основні види цінних паперів та їх показники
  6. Особливості управління цінними паперами

1 У сферы вытворчасці, адукацыі, навукі нярэдка выкарыстоўваецца характарыстыка - афіцыйны дакумент, у якім даецца ацэнка працоўнай ці грамадскай дзейнасці, якасцей пэўнай асобы.

Характарыстыка падпісваецца кіраўніком установы (арганізацыі, прадпрыемства), завяраецца пячаткай, указваецца дата.

2 У штодзённым жыцці нярэдка прыходзіцца пісаць заяву, аўтабіяграфію, даверанасць (даручэнне) і іншыя дзелавыя паперы. Пры іх састаўленні неабходна ўлічваць тыя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да дзелавога пісьма: дакладнасць, лагічнасць, зразумеласць зместу, юрыдычная абгрунтаванасць, адзіная знешняя форма, агульнапрынятае (стандартнае) размяшчэнне частак тэксту, ці рэквізітаў (аўтар, адрасат, подпіс, дата і г. д.).

Заява - гэта пісьмовая просьба асобы (групы асоб) ва ўстанову, арганізацыю ці да службовай асобы.

У залежнасці ад таго, куды падаецца заява, аўтар яе можа выступаць як грамадзянін, вучанъ, навуковы супрацоўнік і г. д.

Дамашні адрас у заяве не пішацца, калі аўтар адрасуе яе кіраўніку сваёй установы. Неабавязкова пісаць і прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, да якой звернута заява, дастаткова толькі ўказаць пасаду.

Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара дакумента ставяцца ў форме роднага склону без прыназоўніка: Мальца Сяргея Іванавіча. Слова заява звычайна пішацца з вялікай літары (ці вялікімі літарамі) і без кропкі пасля яго.

У заяве можа давацца пералік тых дакументаў (даведка, аўтабіяграфія, дакумент аб адукацыі і інш.), якія да яе прыкладаюцца.

Пасля тэксту заявы з левага боку ставіцца дата яе напісання, з правага - подпіс таго, хто напісаў.

3 Аўтабіяграфія (ад грэч. autos - сам, biographia - жыццеапісанне) - апісанне свайго жыцця.

Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы. У ёй звычайна паведамляюцца наступныя звесткі:

- прозвішча, імя, імя па бацьку, год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча;

- бацькі (поўнасцю імёны і імёны па бацьку, чым займаюцца);

- адукацыя (калі і дзе вучыўся);

- працоўная дзейнасць (месца працы, пасада);

- дзяржаўныя ўзнагароды (калі ёсць).

Ставяцца дата і подпіс.

У аўтабіяграфіі як дакуменце не трэба раскрываць рысы характару, звычкі, схільнасці, розныя бакі асабістага жыцця.

4 Аб'ява - гэта паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама. У аб'яве звычайна ўказваецца, дзе, калі і што адбудзецца.

5 Распіска - дакумент, які пацвярджае атрыманне пэўнай асобай чаго-небудзь (грошай, рэчаў, дакументаў і г. д.) на часовае ці пастаяннае карыстанне.

Распіска звычайна мае наступныя рэквізіты: 1) назва дакумента; 2) хто атрымаў (Я, Дрозд Мікалай Іванавіч); 3) ад каго атрымаў; 4) што атрымаў (пералік каштоўнасцей, іх колькасць пішацца словамі і лічбамі); 5) для якой мэты; 6) дата, подпіс.

6 Даверанасць (даручэнне) - дакумент, у якім асоба (установа, прадпрыемства) дае права іншай асобе выступаць ад яе імя, ажыццяўляць пэўныя юрыдычныя дзеянні ці атрымліваць матэрыяльныя каштоўнасці.

Асабісты подпіс павінен быць засведчаны подпісам адказнай асобы і пячаткай.

Літаратура: [1, с. 128 - 133]



Віды афіцыйна-справавых тэкстаў | Практычныя заданні

Асаблівасці мастацкага стылю | Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю | Практычныя заданні | Навуковы стыль | Моўныя сродкі навуковага стылю | Жанравая разнастайнасць навуковага стылю | Цытаты і спасылкі, іх афармленне | Практычныя заданні | Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю | Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати