На головну

Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю

  1. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
  2. Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю
  3. Асаблівасці мастацкага стылю
  4. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
  5. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю
  6. Інтанацыйныя сродкі афармлення вуснай мовы

Службовы (афіцыйны) дакумент - гэта дакумент, які створаны арганізацыяй, прадпрыемствам, установай ці службовай асобай і аформлены ва ўстаноўленым парадку. Пад службовай асобай трэба разумець асобу, якая ажыццяўляе функцыю прадстаўніка ўлады ці займае пасаду, звязаную з выкананнем арганізацыйна-распарадчых ці адміністрацыйных абавязкаў.

У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Гэта выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў і характарызуецца ўжываннем:

1) прававой, юрыдычнай, грамадска-палітычнай тэрміналогіі (апеляцыя, вымова, тарыф, сабекошт);

2) лексем з семантычным адценнем прымусовасці (забараняць, мера, рашэнне, не церпіць адкладу);

3) нейтральных агульнаўжывальных сродкаў (назвы з'яў прыроды, прадуктаў чалавечай дзейнасці і г.д.);

4) агульнавядомых лексем у якасці тэрмінаў (пакупнік, заказчык);

5) невялікай колькасці вузкаспецыяльных тэрмінаў (камісіянер, омбудсмен, каніфікацыя);

6) вялікай колькасці аддзеяслоўных назоўнікаў (бяздзеянне, ліквідатар);

7) інфінітыва (аказаць, аб'явіць);

8) дзеепрыметнікаў незалежнага стану на -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) і залежнага на -ем-, -ім- (бягучы, апякаемы);

9) складаных адыменных прыназоўнікаў (у адносінах, у мэтах);

10) канцылярскіх штампаў - устойлівых зваротаў, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў (прыцягнуць да адказнасці, узяць пад кантроль).

Марфалагічны ўзровень: пераважаюць нейтральный моўныя сродкі, таму амаль не выкарыстоўваюцца мадальныя словы, выклічнікі, імёны з суфі'ксамі суб'ектыўнай ацэнкі. Асноўнымі марфалагічнымі асаблівасцямі з'яўляюцца: іменны характар; часцей выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі (захоўванне, невыкананне, парушэнне, размеркаванне, утрыманне, узгадненне) і іменныя словазлучэнні (прыняцце рашэнняў, размеркаванне абавязкаў, уручэнне ўзнагароду, перавага роднага склону назоўнікаў (значэнне ўмацавання рэжыму нераспаўсюджвання ядзернай зброі); назоўнікі - назвы асоб па прафесіі, пасадзе выкарыстоўваюцца ў форме мужчынскага роду (бухгалтар, выкладчык, дырэктар, кіраўнік); пераважнае выкарыстанне адносных прыметнікаў; мінімальная колькасць прыслоўяў; выкарыстанне безасабовых і інфінітыўных канструкцый са значэннем імператыўнасці, неабходнасці (палепшыць падрыхтоўку кадраў, рэкамендаваць службовым асобам, змяніць сістэму аплаты, неабходна дазволіць студэнтам), а таксама складаных слоў, утвораных з дзвюх і больш асноў (кватэранаймальнік, работадаўца, матэрыяльна-тэхнічны, рамонтна-эксплуатацыйны, вышэйназваны).

Сінтаксічны ўзровень: выкарыстанне мадэлей з адыменнымі прыназоўнікамі (у сувязі, у мэтах, на падставе, на прадмет);перавага складаназлучаных і складаназалежных сказаў; выкарыстанне інфінітыўных, безасабовых і няпоўных сказаў; выкарыстанне пасіўных канструкцый (адпраўлены за мяжу, абраны дэпутатам, пазбаўлены права займаць пасаду, камісіяй было выяўлена)-, прамы парадак слоў, г.зн. тэма (тое, што вядома) папярэднічае рэме (новаму ў паведамленні); пашыранасць ускладненых сказаў (аднароднымі і адасобленымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі і інш.).

 



Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю | Віды афіцыйна-справавых тэкстаў

Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці мастацкага стылю | Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю | Практычныя заданні | Навуковы стыль | Моўныя сродкі навуковага стылю | Жанравая разнастайнасць навуковага стылю | Цытаты і спасылкі, іх афармленне | Практычныя заданні |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати