На головну

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю

  1. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
  2. Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю
  3. Асаблівасці мастацкага стылю
  4. Асноўныя віды публічных прамоў
  5. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыi
  6. Асноўныя этапы развіцця школьнай гістарычнай адукацыі і методыкі выкладання гісторыі ў СССР

Асноўныя рысы тэкстаў гэтага стылю:

1 Дакладнасць (канкрэтнасць) і доказнасць выкладу - дасягаюцца выкарыстаннем тэрміналагічнай лексікі, устойлівых выразаў, адсутнасцю вобразнасці, абмежаванай спалучальнасцю слоў, увядзеннем удакладненняў, дапаўненняў у выглядзе пабочных слоў і выразаў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў і інш.

2 Лаканічнасць - гэта эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў, выключэнне маўленчай збыткоўнасці. Разам з тым лаканічнасць не павінна абмяжоўваць поўнае раскрыццё пытання ці праблемы. Лаканічнасць павінна быць звязана з канкрэтнасцю, а канкрэтнасць - своеасаблівая канцэнтраванасць інфармацыі.

3 Даступнасць (яснасць) - вызначаецца найперш правільнасцю кампазіцыйнай структуры, адсутнасцю лагічных памылак, прадуманасцю і трапнасцю фармулёвак.

4 Стандартызаванасць - адна з самых прыкметных рыс афіцыйна-справавога стылю, якая адлюстроўваецца ў шырокім выкарыстанні гатовых, ужо замацаваных моўных стандартаў, ці клішэ (прызначыць на пасаду, дагаворныя бакі, накласці спагнанне і інш.), трафарэтаў (напрыклад, стандартных сінтаксічных мадэлей з адыменнымі прыназоўнікамі ў мэтах, у сувязі, у адпаведнасці); частым паўтарэнні адных і тых жа слоў, формаў, выразаў. Пашырана і так званая этыкетная лексіка - кампліментарныя і ветлівыя звароты: напр., засведчыць пашану, з павагай, Паважаныя калегі! Займеннік вы заўсёды ўжываецца са значэннем пашаны, павышанай увагі: Спадзяюся, што Вы будзеце актыўна садзеййічаць вырашэнню гэтага пытання; мы вельмі зацікаўлены ў Вашай прадукцыі.

5 Аб'ектыўнасць і нейтральнасцъ выкладу фактаў - суб'ектывізм у тэкстах дакументаў зведзены да мінімуму. Таму з мовы дакументаў выключаюцца словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, з суфіксамі перабольшвання і змяншэння, выклічнікі.



Практычныя заданні | Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю

Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці мастацкага стылю | Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю | Практычныя заданні | Навуковы стыль | Моўныя сродкі навуковага стылю | Жанравая разнастайнасць навуковага стылю | Цытаты і спасылкі, іх афармленне |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати