Головна

Жанравая разнастайнасць навуковага стылю

  1. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
  2. Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю
  3. Асаблівасці мастацкага стылю
  4. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
  5. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
  6. Моўныя сродкі навуковага стылю

Тэкст - гэта вынік маўленча-мысліцельнай дзейнасці чалавска, які фіксуецца ў вуснай ці пісьмовай форме. Звычайна пад тэкстам маюць на ўвазе менавіта пісьмовы прадукт гэтай дзейнасці, таму што ён даволі істотна адрозніваецца ад вуснага маўлення. Так, апошняе мае пераважна форму дыялога, а пісьмовы тэкст выступае у форме маналога. Пісьмовы тэкст максімальна стандартызаваны і нармаваны. У параўнанні з вусным маўленнем яму ўласцівы багацейшы лексічны склад, шматпланавая семантычная арганізацыя, а таксама больш частае выкарыстанне складаных сказаў.

Вусны тэкст існуе толькі ў працэсе маўлення, а пісьмовы застаецца на ўвесь час існавання матэрыялаў, на якіх ён напісаны.

Асноўныя прыкметы тэксту: тэматычнае і кампазіцыйнае адзінства (цэльнасць, закончанасць, звязанасць, разгорнутасць). Сказы і абзацы ў тэксце аб'яднаны агульнай тэмай і асноўнай думкай.

Кампазіцыя тэксту - гэта пабудова, суадносіны і ўзаемнае раз- меркаванне яго асобных частак, элементаў. Выбар кампазіцыі навуковага тэксту залежыць ад розных фактараў: пастаўленай навуковай задачы, метаду даследавання, навукі, жанру, традыцый, індывідуальнага стылю аўтара і г.д.

Кампазіцыйна любы навуковы тэкст утрымлівае тры часткі - уводную (аглядную), асноўную і заключную. У агляднай частцы адлюстроўваецца ход навуковага даследавання, фармулююцца прадмет і абраны даследчы метад, выкладаецца гісторыя пытання і прагназуецца вынік. Асноўная частка прысвечана падрабязнаму разгляду абранай тэмы даследавання, паслядоўнай характарыстыцы кожнага з яго этапаў. У заключнай частцы прыводзяцца канчатковыя фармулёўкі вынікаў работы, складаецца бібліяграфія, спіс аўтарскіх работ.

Паводле спосабаў выкладання інфармацыі вылучаюць наступныя тыпы (віды) навуковых тэкстаў: апісанне, апавяданне, разважанне, доказ.

Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай літаратуры, асабліва пры перадачы падзей, дзеянняў, якія адбываюцца паслядоўна, маюць пачатак, развіццё і заканчэнне. Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах.

Апісанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасці і часта выкарыстоўваецца пры характарыстыцы працэсаў, доследаў, эксперыментаў. Апісанне можа быць аб'ектыўным (у тэкстах навуковага і афіцыйна-справавога стыляў) і суб' ектыўным (у тэкстах мастацкай літаратуры).

У разважанні разгляд пэўных пытанняў, праблем падаецца паслядоўна, аргуметавана, з канкрэтнымі вывадамі і заключэннямі.

Разважанне ў алгебры і геаметрыі часта будуецца па схеме: аксіёма - доказ -вывады. Такі тып тэксту называецца доказам і выкарыстоўваецца пры разглядзе тэарэм і ўраўненняў.

Часта ў тэкстах дакладных навук можна сустрэць або толькі разважанне (матэматыка), або толькі апісанне (фізіка, хімія), аднак больш пашыранымі формамі перадачы інфармацыі з'яўляюцца тэксты тыпу "апісанне-разважанне".

У навуковым стылі можна выдзеліць таксама наступныя жанравыя разнавіднасці:

1 Уласна навуковы падстыль - артыкулы ў часопісах ці навуковых працах, дысертацыі, манаграфіі, даклады;

2 Навукова-папулярны - нарысы, кнігі, лекцыі, артыкулы;

3 Вучэбна-навуковы - падручнікі, вучэбныя і метадычныя дапаможнікі, праграмы, лекцыі, канспекты, зборнікі задач і практыкаванняў, вучэбна- метадычныя матэрыялы;

4 Навукова-справавы - тэхнічная дакументацыя (кантракты і інструкцыі для прадпрыемстваў, звесткі пра іспыты і аналізы, формулы вынаходстваў і рэфераты і г.д.);

5 Навукова-інфарматыўны - рэфераты, анатацыі, патэнтныя апісанні;

навукова-даведачны - слоўнікі, даведнікі, каталогі.

Да асноўных жанраў навуковага стылю можна аднесці анатацыю, рэзюмэ, рэферат, тэзіс, рэцэнзію, водгук, дыпломную работу, дысертацыю, аўтарэферат, навуковы артыкул і інш.

Разгледзім некаторыя з іх.

Анатацыя - кароткае, абагульненае напісанне (характарыстыка) тэксту кнігі, артыкула і пад.

Як правіла, анатацыя складаецца з дзвюх частак. У першай фармулюецца асноўная тэма выдання (кнігі, артыкула), у другой пералічваюцца асноўныя палажэнні. Суб'ект дзеяння ў анатацыі звычайна не называецца; больш актыўна ўжываюцца пасіўныя канструкцыі (дзеяслоўныя і дзеепрыметнікавыя).

Перад тэкстам анатацыі ў намінатыўнай форме даюцца выхадныя звесткі (аўтар, назва, месца і час выдання). Гэтыя звесткі можна ўключыць і ў першую частку анатацыі.

Рэзюмэ - сціслы выклад зместу, сутнасці, асноўных палажэнняў, вывадаў артыкула, даклада, прамовы, паведамлення.

Рэферат - кампазіцыйна арганізаваны, абагульнены выклад зместу крыніцы інфармацыі (кнігі, артыкула, даследавання), а таксама даклад з такім выкладам.

Рэферат павінен з'яўляцца інфарматыўным і аб'ектыўным пераказам зместу першаснага тэксту. Ён можа быць рэпрадуктыўным (узнаўленне зместу першаснага тэксту) і прадуктыўным (крытычнае ці творчае асэнсаванне крыніцы рэферыравання).

Да рэпрадуктыўных рэфератаў належаць рэферат-канспект і рэферат-рэзюмэ. Першы ў абагульненым выглядзе ўтрымлівае фактычную інфармацыю, ілюстрацыйны матэрыял, звесткі пра метады даследавання, атрыманыя вынікі і магчымасці іх выкарыстання. Другі прыводзіць толькі асноўныя палажэнні, звязаныя з тэмай тэксту.

Прадуктыўныя рэфераты прадстаўлены рэфератам-аглядам і рэфератам-дакладам. Рэферат-агляд складаецца з некалькіх першасных тэкстаў і дае параўнанне розных пунктаў гледжання па пэўным пытанні. Рэферат-даклад мае разгорнуты характар, паколькі разам з аналізам прыведзенай у першакрыніцы інфармацыі дае аб'ектыўную ацэнку стану праблемы.

Як і любы навуковы тэкст, рэферат мае сваю кампазіцыю:

- уступ (агульная характарыстыка тэксту: выхадныя звесткі тэксту; звесткі пра аўтара - прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, навуковая ступень; назва работы, фармулёўка тэмы, праблемы даследавання);

- апісанне асноўнага зместу (пералік даследаваных пытанняў і праблем, пра якія гаворыцца ў першакрыніцы);

- аналіз акрэсленых пытанняў (абгрунтаванне іх актуальнасці, кароткі агляд разважанняў аўтара, выказванне свайго погляду адносна аўтарскай пазіцыі);

- вывады (падагульненне значнасці ўсёй тэмы ці праблемы тэксту).

Тэзіс- коратка сфармуляванае асноўнае палажэнне даклада, навуковага артыкула. У залежнасці ад матэрыялу, зместу і стылю выдзяляюць наступныя віды тэзісаў:

- першасныя, арыгінальныя (сціслае адлюстраванне ўласнага даклада, артыкула аўтара);

- другасныя (ствараюцца на аснове першасных тэкстаў, якія належаць іншаму аўтару (аўтарам); падобныя да анатацыі, рэфератл, канспекта);

- дзеяслоўнага складу (у такіх тэзісах выкарыстоўваюцца дзеяслоўныя выказнікі). Яны маюць шырокае распаўсюджанне і ўяўляюць сабой больш сціслае, чым канспект, навуковае апісанне;

- намінатыўнага складу (без дзеяслоўных выказнікаў). Сустракаюцца надзвычай рэдка, хаця гэта выключна лаканічны спосаб фік- сацыі навуковай інфармацыі.

Тэзісы могуць пачынацца такімі моўнымі выразамі, як вядома, што...; неабходна адзначыць, што...; аднак...; пры гэтым істотна, што...; думаецца, што...; спецыялісты ставяць сваёй задачай... .

Асноўная інфармацыя ў тэзісах можа аб'ядноўвацца з дапамогай наступных злучальных лексічных сродкаў: ставіць пытанне...; лічыць...; параўноўвае...; прыводзіць прыклад...; пералічвае...; характарызуе...; падкрэслівае... .

Тэзісы з'яўляюцца адным з найболын устойлівых з пункту гледжання нарматыўнасці жанраў навуковага стылю. Прыклады тэзісаў:

1 Мова - сродак зносін (камунікацыі) паміж людзьмі.

2 Вядома, што дэдукцыя - гэта спосаб вывядзення высноў ад агульнага да канкрэтнага.

3 Алгарытм чытання вызначае паслядоўнасць разумовай дзейна- сці пры ўспрыманні асноўных фрагментаў тэксту.



Моўныя сродкі навуковага стылю | Цытаты і спасылкі, іх афармленне

Спецыфічныя рысы тэрмінаў | Спосабы ўтварэння тэрмінаў | З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі | Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці мастацкага стылю | Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю | Практычныя заданні | Навуковы стыль |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати