Головна

Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю

  1. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
  2. Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў
  3. Асаблівасці мастацкага стылю
  4. Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую
  5. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
  6. Беларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.

Гутарковы стыль маўлення абслугоўвае пераважна сферу бытавых зносін, а таксама неафіцыйныя зносіны ва ўсіх сферах жыцця: вытворчай, грамадска-палітычнай, навуковай і інш.

Асноўнай формай рэалізацыі гутарковага стылю з'яўляецца вуснае маўлення (дыялог, маналог, палілог, тэлефонная гутарка, гутарка на асабістыя тэмы і інш.), хаця ён можа праяўляцца і ў пісьмовай мове (у пісьмовай форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публіцыстычнага, запіска, асабісты дзённік, сяброўскія лісты, запіскі на бытавыя тэмы, асабістыя лісты, афіцыйныя лісты і інш.).

Асноўныя стылёвыя рысы: экспрэсіўнасць, адсутнасць папярэднягя абдумвання выказванняў; суб'ектыўнасць; эмацыянальнасць, прастата, абагульненасць.

Характэрныя асаблівасці размоўнага стылю: шырокае выкарыстанне размоўна-бытавой лексікі і фразеалогіі; выкарыстанне пазалексічных сродкаў (інтанацыі, націску, паўзы, тэмпу маўлення); дыялогавая форма выказвання, радзей маналог; уключэнне ў маўленне часціц, выклічнікаў, пабочных слоў і канструкцый, зваротаў; перавага простых сказаў над складанымі; выкарыстанне ўстаўных і далучальных канструкцый; лексічныя паўторы, інверсіі (адваротны парадак слоў).

Літаратура: [4, с. 126 - 127], [2, с. 219 - 230]

Кантрольныя пытанні

1 Што такое функцыянальны стыль маўлення? Якія стылі маўлення існуюць?

2 Назавіце сферу ўжывання, формы рэалізацыі, функцыі і тыповыя рысы публіцыстычнага стылю.

3 Пералічыце жанры публіцыстычнага стылю, назавіце іх адметныя моўныя асаблівасці.

4 Якія асноўныя мэты такіх жанраў публіцыстычнага стылю, як: а) нататка; б) інтэрв'ю; в) праблемны артыкул?

5 Дзе выкарыстоўваецца мастацкі стыль, у чым яго асаблівасць?

6 Ахарактарызуйце разнавіднасці мовы мастацкай літаратуры.

7 Якія вобразна-выяўленчыя сродкі вы ведаеце? У якіх стылях маўлення яны могуць ужывацца?

8 Назавіце сферу ўжывання, формы рэалізацыі і тыповыя рысы гутарковага стылю.

9 У чым адметнасць мовы гутарковага стылю?



Асаблівасці мастацкага стылю | Практычныя заданні

Лексіка беларускай мовы паводле паходжанння | Лексіка беларускай мовы паводле і сферы ўжывання | Кантрольныя пытанні | Спецыяльная лексіка беларускай мовы | Спецыфічныя рысы тэрмінаў | Спосабы ўтварэння тэрмінаў | З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі | Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати