Головна

Асаблівасці мастацкага стылю

  1. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
  2. Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў
  3. Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю
  4. Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую
  5. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
  6. Беларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.

Стыль мастацкай літаратуры - гэта стыль, які вызначаецца зместам і мэтамі мастацкіх твораў - перадаць свае адносіны да навакольнага, да таго, што паказваеца ў творы, намаляваць словамі карціну, апісаць падзеі і г.д.

Мастацкі стыль выкарыстоўваецца ў эстэтычнай сферы зносін, абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. Гэтым стылем пішуцца мастацкія творы розных жанраў:

- эпічныя (эпапея, эпічная паэма, аповесць, апавяданне, навэла, раман, некаторыя віды нарысу);

- лірычныя (ода, песня, элегія, пасланне, санет, эпіграма, сатыра);

- драматычныя (трагедыя, камедыя, драма).

У маўленчай тканіне твора элементы мовы, выступаючы сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, набываюць дадатковае эстэтычнае значэнне, эмацыянальна ўздзейнічаюць на чытача, далучаюць яго да супольнай з пісьменнікам творчасці. Пры гэтым эстэтычная функцыя нібы наслойваецца на камунікацыйную, зліваецца з ёю.

Асноўныя стылёвыя рысы: вобразнасць, эмацыянальнасць; адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі.

Характэрныя асаблівасці стылю мастацкай літаратуры: шырокае выкарыстанне лексікі і фразеалогіі другіх стыляў; выкарыстанне выяўленча-выразных сродкаў (метафары, эпітэты, параўнанні, перыфразы, увасабленні, сінонімы, антонімы, мнагазначныя словы і г.д.); праяўленне творчай індывідуальнасці аўтара (аўтарскі стыль).



Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці гутарковага (размоўнага) стылю

Практычныя заданні | Лексіка беларускай мовы паводле паходжанння | Лексіка беларускай мовы паводле і сферы ўжывання | Кантрольныя пытанні | Спецыяльная лексіка беларускай мовы | Спецыфічныя рысы тэрмінаў | Спосабы ўтварэння тэрмінаў | З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі | Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати