Головна

Рэферат і анатацыя як вынік кампрэсіі навуковага тэксту

  1. Алгарытм працы над рэфератам
  2. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
  3. ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ

Працэс сціскання (кампрэсіі) навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак - гэта працэс складання тэксту рэферата і анатацыі.

Рэферат(ад лац. referre - дакладваць, паведамляць) - кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. (ТСБМ). У навуковай літаратуры існуе падзел рэфератаў па паўнаце выкладу на дзве разнавіднасці: інфарматыўныя (рэфераты-канспекты) і індыкатыўныя (апісальныя, указальныя - рэфераты-рэзюмэ).

Інфарматыўныя рэфератызмяшчаюць у сабе асноўную інфармацыю рэферыруемай працы ў абагульненым выглядзе; у іх таксама ўказваюцца мэта і задачы даследавання, звесткі пра методыку даследавання, сферу прымянення, прыводзяцца вынікі працы, якія маюць навуковую і практычную значнасць, і інш.

Індыкатыўныя рэфераты(рэфераты-рэзюмэ) займаюць прамежкавае становішча паміж рэфератам і анатацыяй (іх называюць рэфератыўнай анатацыяй). Яны толькі «падказваюць» чытачу, патрэбна яму звяртацца да першаснага дакумента ці не. У такіх рэфератах называюцца асноўныя палажэнні, звязаныя з тэмай рэферыруемай працы, пералічваюцца назвы раздзелаў, глаў, параграфаў, прыводзяцца ключавыя словы і словазлучэнні (звычайна тэрміны, якія грунтуюцца на асноўных ідэях і паняццях рэферыруемай працы) [5].

Схема інфарматыўнага рэферата (рэферата-канспекта):

1) уступ (загалоўкавая частка);

2) апісанне (уласна рэфератыўная частка);

3) заключная частка.

Ва ўступе даецца бібліяграфічнае апісанне (яно афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТам).

Уласна рэфератыўная частка ўключае ў сябе змест асноўных пытанняў і праблем, закранутых у артыкуле, манаграфіі і інш. (прычым выклад пазіцыі аўтара ідзе аб'ектыўна, без суб'ектыўнай ацэнкі рэферэнтам выкладаемага); пазначаюцца вынікі даследаванняў; таксама ўказваецца колькасць табліц, ілюстрацый і інш. Напрыклад: У дапаможніку разглядаецца; у 1-й тэме аўтар адзначае, што; затым даследуецца; перш за ўсё адзначаецца, што; аўтарам разглядаецца; тэма 2 прысвечана; аўтар вылучае; аўтарам звяртаецца ўвага на тое, што (у прыватнасці, звяртаецца ўвага на тое, што); гэтаму прысвечана 3-я тэма дапаможніка; аўтар рэкамендуе; далей аўтар зазначае, што; тэма 4 прысвечана... і г.д.

У заключнай частцы прыводзяцца вывады аўтара, паказваецца значэнне і своечасовасць артыкула і інш.

Рэферат павінен быць аб'ектыўным, поўным, лагічным, адпавядаць стылістычным нормам.



Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
© 2016-2022  um.co.ua - учбові матеріали та реферати