На головну

ЛІТАРАТУРА

  1. Высокая літаратура». Літаратурная класіка
  2. ЛІТАРАТУРА
  3. Літаратура
  4. Літаратура
  5. Літаратура
  6. Літаратура
  7. Літаратура

Адамовіч Г. Я. Экзістэнцыялізм // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.- Мн., 1987.- Т. 5.

Борев Ю. Экзистенциализм: одинокий человек в мире абсурда // Теория литературы. Том IV. Литературный процесс.- М., 2001.

Великовский С. И. В поисках утраченного смысла. Очерки литературы трагического гуманизма во Франции.- М., 1979.

Великовский С. И. Экзистенциализм // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева.- М., 1987.

Волков И. Ф. Теория литературы.- М., 1995.

Гайденко П. П. Экзистенциализм и проблема культуры.- М., 1963.

Конон В. М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в.- Мн., 1985.

Коссак Е. Экзистенциализм в философии и литературе / Пер. с польск.- М., 1980.

Латынина А. Н. Достоевский и экзистенциализм // Достоевский - художник и мыслитель.- М., 1972.

Локун В. Літаратура і свабода выбару: Экзістэнцыяльныя кірункі твораў В. Быкава // Полымя.- 1998.- №5.

Лявонава Е. А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ-ХХ стст.- Мн., 1998.

Лявонава Е. А. Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт.- Мн., 2002.

Основы литературоведения / Под. ред. В. П. Мещерякова.- М., 2000.

Современный экзистенциализм.- М., 1966.

Рагойша В. Экзістэнцыялізм у літаратуры // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.- Мн., 2001.

Руднев В. П. Словарь культуры ХХ века.- М., 1997.

Суслова Н. В., Усольцева Т. Н. Экзистенциализм // Суслова Н. В., Усольцева Т. Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.- Мозырь, 2003.

7.7.9. Школа «плыні свядомасці»

Разгляд дадзенага пытання пачнём з напаміну, што трэба адрозніваць «плынь свядомасці» як асобны прыём, што ўжываецца пісьменнікамі побач з іншымі прыёмамі мастацкага псіхалагічнага аналізу, і «плынь свядомасці» як цэлы накірунак, школу ў еўрапейскай і ўсёй сусветнай літаратуры ХХ ст., прадстаўнікі якой абсалютызуюць дадзены прыём ва ўласнай творчасці, даводзячы пры гэтым яго даволі часта да самых крайніх форм.

Літаратура «плыні свядомасці» (англ. stream of consciousness) - творы, у якіх непасрэдна ўзнаўляецца душэўнае жыццё, перажыванні, асацыяцыі. Тэрмін «плынь свядомасці» належыць амерыканскаму філосафу і псіхолагу У. Джэймсу, які сцвярджаў, што свядомасць - гэта плынь, рака, у якой думкі, адчуванні, нечаканыя асацыяцыі пастаянна перабіваюць адзін аднаго, алагічна пераплятаюцца.

Як мастацкі метад і стыль «плынь свядомасці» ўяўляе сабой крайнюю ступень і форму ўнутранага маналога, у якім аб'ектыўныя сувязі з рэальным асяроддзем узнавіць надзвычай цяжка, а часам і наогул немагчыма.

Папярэднікамі дадзенай школы яе прадстаўнікі лічаць англійскага пісьменніка ХVІІІ ст. Л. Стэрна, аўтара шматтомнага рамана «Жыццё і меркаванні Трыстрама Шэндзі», а таксама Л. Талстога, які адкрыў новы этап у распрацоўцы сродкаў псіхалагічнага аналізу.

Адным з класічных прадстаўнікоў школы «плыні свядомасці» лічыцца англійскі пісьменнік Дж. Джойс з яго вядомым «Улісам» (1922), а таксама раманам «Памінкі па Фінегату» (1939). Акрамя гэтага пісьменніка школу «плыні свядомасці» прадстаўляюць У. Фолкнер, Г. Стайн (ЗША), В. Вулф (Англія). Вялікае месца займае «плынь свядомасці» ў шматтомным рамане М. Пруста «У пошуках згубленага часу», над якім пісьменнік працаваў з 1905 па 1922 гг., «аднак тут асацыятыўны расповед бліжэй да ўнутранага маналога, у большай ступені (за шэрагам выключэнняў) лагічны, да таго ж у рамане праяўляюцца і іншыя мастацкія метады, найперш - імпрэсіянізм і рэалізм» [275].

Як мастацкі прыём «плынь свядомасці» выкарыстоўваецца і ва ўласна рэалістычнай літаратуры, у тым ліку і беларускай, аб чым сведчаць раннія раманы К. Чорнага.

Школа «плыні свядомасці», найвышэйшы пік у развіцці якой прыпадае на 1920-1930-я гг., аказала пэўны ўплыў на станаўленне французскага «новага рамана», англійскага рамана «малой тэмы» (Э. Поуэл, П. Джонсан), нямецкага сацыяльна-псіхалагічнага рамана (У. Йонсан, А. Андэрш).



  125   126   127   128   129   130   131   132   133   134   135   136   137   138   139   140   Наступна

Натуралізм | Дэкадансу, мадэрнізму, авангардызму, постмадэрнізму | ЛІТАРАТУРА | Сімвалізм | ЛІТАРАТУРА | Імпрэсіянізм | Экспрэсіянізм | Футурызм | Дадаізм | Сюррэалізм |

© um.co.ua - учбові матеріали та реферати