Головна

Высокая літаратура». Літаратурная класіка

  1. Возникновение книгопечатания. Высокая печать
  2. Возникновение книгопечатания. Высокая печать
  3. Высокая спинномозговая блокада
  4. Ел - премия за низкую ликвидность (более высокая ставка процента должна применяться по инвестиционным проектам с большим сроком реализации, с большим периодом окупаемости).
  5. Зона 4. Высокая интенсивность

Пад «высокай» (альбо «строгай») літаратурай падразумяваецца тая частка мастацкага пісьменства, якая характарызуецца ўважлівымі і, нават можна сказаць, трапяткімі адносінамі да яе (як правіла, на працягу доўгага часу) з боку адукаваных і выхаваных чытачоў, бо застаецца «вернай свайму культурна-мастацкаму прызванню. Нейкі «пік» гэтай літаратуры («высокай») складае класіка - тая частка мастацкай славеснасці, якая цікавая і аўтарытэтная для шэрагу пакаленняў і складае «залаты фонд літаратуры» [53].

Слова «класічны» (ад лац. classicus - узорны) выкарыстоўваецца мастацтвазнаўцамі і літаратуразнаўцамі ў некалькіх значэннях: класікі як пісьменнікі антычнасці супрацьпастаўляюцца аўтарам Новага часу, а прадстаўнікі класіцызму (іх таксама імянуюць класікамі) - рамантыкам; у абодвух выпадках за словам «класічны» стаіць уяўленне аб парадку, меры, гармоніі. У гэтым жа сэнсавым рэчышчы ляжыць і тэрмін «класічны стыль», які звязваецца з уяўленнем аб гарманічнай цэльнасці і разумеецца як свайго роду арыенцір для кожнай нацыянальнай літаратуры.

Класічнымі лічацца творы, якія вылучаюцца з агульнай літаратурнай масы сваёй значнасцю, маштабнасцю, узорнасцю. Яны ўяўляюць сабой «сукупнасць твораў першага раду. Гэта, так сказаць, верх верху літаратуры. Яна, як правіла, угадваецца толькі звонку, з боку, з іншай, наступнай эпохі. Класічная літаратура (і ў гэтым яе сутнасць) актыўна ўключана ў міжэпахальныя (трансгістарычныя) дыялагічныя адносіны» [54].

Нельга паспешна ўзводзіць пісьменніка-сучасніка ў высокі ранг класіка. Дадзеную неабходнасць выявіць час. Аўтар, прызнаны сучаснікамі,- гэта толькі «кандыдат» у класікі. Куміры свайго часу - яшчэ не класікі. Гісторыя і замежнай, і нашай суседняй рускай літаратуры, і, вядома, беларускай ведае шмат прыкладаў, калі аўтары сваімі сучаснікамі (у асноўным крытыкамі, а таксама «чыноўнікамі ад літаратуры») уздымаліся на неадпаведную і не «ўзятую» імі па-сапраўднаму вышыню, а затым бляклі, драбнелі, а з цягам часу і зусім знікалі з літаратурнага гарызонту. Пытанне, хто адпавядае стану і рэпутацыі класіка, вырашаюць, як правіла, не сучаснікі пісьменнікаў, а іх нашчадкі, прадстаўнікі наступных пакаленняў.

Насуперак шырока распаўсюджанаму меркаванню мастацкая класіка не з'яўляецца нечым закасцянелым. Жыццё праслаўленых твораў напоўнена бясконцай дынамікай (пры ўсім тым, што высокія рэпутацыі пісьменнікаў захоўваюць сваю стабільнасць). «Кожная эпоха,- пісаў М. Бахцін,- па-свойму пераакцэнтоўвае творы бліжэйшага мінулага. Гістарычнае жыццё класічных твораў ёсць, па сутнасці, несупынны працэс іх сацыяльна-ідэалагічнай пераакцэнтуацыі» [55]. Бытаванне класічных літаратурных твораў у вялікім гістарычным часе суаднесена, як правіла, з іх узбагачэннем: сэнсава-змястоўная напоўненасць дадзеных твораў расце, даўсведамляецца, раскрываючыся ўсё новымі і новымі гранямі. Пры гэтым праслаўленыя творы мінулага ў кожны асобны гістарычны момант успрымаюцца па-рознаму, выклікаючы нярэдка сур'ёзныя рознагалоссі і спрэчкі.

«Быццё літаратуры ў вялікім гістарычным часе адзначана не толькі ўзбагачэннем твораў у свядомасці чытачоў, але і сур'ёзнымі «сэнсастратамі». Для бытавання класікі не надта спрыяльнымі з'яўляюцца, з аднаго боку, авангардысцкае нядбайства культурнай спадчынай і адвольная, скажаючая мадэрнізацыя праслаўленых тварэнняў - іх прамалінейнае асучасніванне <...>; з другога боку - змярцвляючая кананізацыя, аказёньванне, дагматычная схематызацыя аўтарытэтных твораў як увасабленняў канчатковых і абсалютных ісцін (тое, што называюць культурным класіцызмам)» [56]. Нормай адносін да класікі з'яўляецца неімператыўнае, свабоднае прызнанне яе аўтарытэту, якое, у сваю чаргу, не выключае нязгоды, крытычных адносін, спрэчак.

Даволі часта класіку характарызуюць як кананізаваную літаратуру, іранічна пры гэтым адзываючыся аб некаторых яе прадстаўніках, што складаюць своеасаблівы рад «літаратурных святых». Разам з тым кананізацыя класікі, якая выражаецца ў садзейнічанні публікацыям лепшых твораў, ва ўстаноўцы вялікім пісьменнікам і паэтам помнікаў, уключэнні іх твораў у вучэбныя праграмы, мае безумоўнае пазітыўнае значэнне для мастацкай культуры.

Разам з тым паміж сапраўднай класічнай літаратурай і літаратурай, якая санкцыянуецца нейкімі аўтарытэтамі (дзяржавай, мастацкай элітай), існуе сур'ёзная розніца. Афіцыйныя ўлады (асабліва пры таталітарных рэжымах) нярэдка абсалютызуюць значнасць пэўнай часткі літаратуры (як мінулай, так і сучаснай) і навязваюць свой пункт гледжання чытачам, часам даволі агрэсіўна. Так, дадзены момант несумненна прысутнічаў у СССР, і асабліва ў 1930-1950-я гг.

«Аднак рэпутацыя пісьменніка-класіка (калі ён сапраўды класік) не столькі ствараецца чыімісьці рашэннямі (і адпаведнай літаратурнай палітыкай), колькі ўзнікае стыхійна, фарміруецца інтарэсамі і меркаваннямі чытацкай публікі на працягу доўгага часу, яе свабодным мастацкім самавызначэннем. «Хто складае спісы класікаў?» - гэтае пытанне, якое часам ставяць і абмяркоўваюць мастацтвазнаўцы і літаратуразнаўцы, на наш погляд, не зусім карэктнае. Калі падобныя спісы і складаюцца якімі-небудзь аўтарытэтнымі асобамі і групамі, дык яны толькі фіксуюць агульную думку, якая ўжо склалася аб пісьменніках» [57].

У складзе літаратурнай класікі размяжоўваюць аўтараў, якія набылі сусветную значнасць і вядомасць (Гамер, Дантэ, У. Шэкспір, І. В. Гётэ, Ф. Дастаеўскі і інш.), і нацыянальных класікаў - пісьменнікаў, што маюць найбольшую папулярнасць у літаратурах асобных народаў (у Расіі, напрыклад, гэта цэлая плеяда пісьменнікаў з Пушкіным у цэнтры, пачынаючы з І. Крылова і А. Грыбаедава і заканчваючы У. Маякоўскім і С. Ясеніным; беларуская нацыянальная класіка пачынаецца, на нашую думку, з Ф. Багушэвіча, а цэнтральнымі фігурамі ў ёй, безумоўна, з'яўляюцца Я. Купала з Я. Коласам). Такім чынам, нацыянальная класіка ўваходзіць у сусветную толькі часткова.



  48   49   50   51   52   53   54   55   56   57   58   59   60   61   62   63   Наступна

Прасторава-Часавыя магчымасці | І інтэлектуалізм | Месца і роля літаратуры | Літаратура і міфалогія | Літаратура | Літаратура і фальклор | Літаратура | Рэцэптыўная эстэтыка | Вывучэнне літаратуры | Функцыянавання літаратуры |

© 2016-2022  um.co.ua - учбові матеріали та реферати