загрузка...
загрузка...
На головну

Мастацкі вобраз

  1. Дэталь у мастацкім творы
  2. Мастацкія магчымасці слова
  3. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
  4. Рэч у мастацкім творы
  5. СЛОВОБРАЗОВАНИЕ (WORD BUILDING)
  6. Час і прастора ў мастацкім творы

У мастацтва як з'явы складанай і шматстайнай многа спецыфічных рыс. Аднак, відаць, самай спецыфічнай рысай мастацтва з'яўляецца яго вобразная прырода.

Па паходжанню слова «вобраз» старажытнагрэчаскае (эйдас) і ў перакладзе з гэтай мовы абазначае «аблічча», «выгляд».

Вобразамі аперыруе не толькі мастацтва. Іх часам выкарыстоўваюць у дапаможных мэтах і некат. інш. галіны пазнання і сацыяльнай свядомасці (філасофія, навука, рэлігія, міфалогія, псіхалогія). Аднак дадзеныя вобразы, якія імянуюцца навукова-ілюстрацыйнымі альбо фактаграфічнымі, розняцца з уласна мастацкімі. Яны хоць і перадаюць канкрэтныя ўяўленні, г. зн. адлюстраванне чалавечай свядомасцю адзінкавых з'яў (прадметаў, фактаў, падзей) у іх пачуццёва ўспрымальным абліччы, але не згушчаюць іх, не канцэнтруюць істотныя для аўтара бакі жыцця ў імя іх ацэньваючага асэнсавання.

Адной з важнейшых рыс мастацкага вобраза з'яўляецца максімальная ёмістасць закладзенага ў ім зместу. Мастацкая свядомасць, спалучаючы пачуццёвы і разумова-інтуітыўны падыходы, схоплівае рэчаіснасць поўна, цэласна, а не фрагментарна.

Далей, мастацкі вобраз нясе ў сабе абагульненне, г. зн. мае тыповае значэнне. Калі ў самой рэчаіснасці суадносіны агульнага і адзінкавага могуць быць рознымі (у прыватнасці, адзінкавае можа зацямняць агульнае), дык вобразы мастацтва заўсёды з'яўляюцца канцэнтраваным увасабленнем агульнага, істотнага ў індывідуальным.

Тыповасць - вельмі важная адзнака і якасць мастацкага вобраза. Разам з тым разумець яго трэба правільна, бо паняцце «тып» («тыповае») выкарыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух асноўных значэннях.

Па-першае, вучоныя і мастакі, адштурхоўваючыся ад першапачатковага сэнсу гэтага слова («тып» у літаральным перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы абазначае «ўзор», «адбітак»), падразумяваюць пад тыпамі прадметы стандартныя, пазбаўленыя індывідуальнай шматпланавасці, увасабляючыя нейкую пастаянную схему. Тып у дадзеным значэнні - гэта ўвасабленне і падкрэсліванне ў персанажы якойсьці адной рысы, адной чалавечай асаблівасці (ляноты, ілжывасці, сквапнасці і г. д.). Гэта, паводле А. Пушкіна, «тыпы адной (курсіў наш - В. Я.) страсці». Такое разуменне тыпа ідзе ад традыцый рацыяналізму ХVІІ-ХVІІІ стст. Асабліва многа такіх тыпаў у літаратуры класіцызму. Магчыма, не ў такой ступені, як раней, але прысутнічаюць дадзеныя тыпы і ў літаратуры ХІХ-ХХ стст. (героі «Мёртвых душ» М. Гогаля, шэрагу твораў А. Чэхава, некаторых беларускіх пісьменнікаў пачатку і сярэдзіны ХХ ст. (К. Вясёлага, Ц. Гартнага і інш.).

Другое, больш шырокае разуменне тыпа, засноўваецца на асабліва яркім і поўным увасабленні ў персанажы не адной, а цэлага шэрагу характэрных (часам узаемавыключных) якасцей і рыс. Такія тыпы - гэта «жывыя твары», паводле А. Пушкіна. Тыповае ў шырокім яго разуменні валодае, як зазначыў Г. Паспелаў, «высокай ступенню характэрнасці» [17]. Такім чынам, дадзеныя тыпы ўжо можна і неабходна лічыць характарамі. Дакладней, менавіта з такіх тыпаў вырастаюць характары.

Тыпізавацца мастацкі характар можа з дапамогай самых розных сродкаў: аўтарскага апісання, партрэтнай абмалёўкі, розных кампазіцыйных прыёмаў, адцяняючых дэталей і г. д. Самы ж лепшы і дзейсны сродак тыпізацыі - гэта наданне персанажу індывідуальнай моўнай характарыстыкі. Наогул, моўная індывідуалізацыя - вельмі важны момант тыпізацыі мастацкага характару.

Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае ўяўленне творцы. Уяўленне мастака - гэта не толькі псіхалагічны стымул яго творчасці, але і нейкая дадзенасць, якая мае месца ў творы. У апошнім з дапамогай вымыслу прысутнічае прадметнасць, якая часам не мае сабе адпаведнасці ў рэальным жыцці. Дамінаванне ў мастацкай тканіне твора рэальнага альбо вымышленага дае падставы вучоным весці гаворку аб жыццепадобнасці альбо ўмоўнасці адлюстраванага.

Мастацкі вобраз валодае экспрэсіўнасцю, г. зн. выражае ідэйна-эмацыянальныя адносіны аўтара да прадмета. Ён звернуты не толькі да розуму, але і да пачуццяў чытачоў, слухачоў, гледачоў. Нават можна сказаць, у першую чаргу да пачуццяў, а ўжо потым да розуму. Па сіле эмацыянальнага ўздзеяння адлюстраванае, перададзенае з дапамогай мастацтва звычайна пераўзыходзіць разумова-лагічныя пабудовы.

І, нарэшце, мастацкі вобраз самадастатковы, г. зн. ён і толькі ён з'яўляецца формай выражэння зместу ў мастацтве. У іншых жа галінах творчай дзейнасці людзей вобразы дапаўняюць іншае тлумачэнне (напрыклад, паняційна-лагічнае ў навуцы).

Наогул, кажучы словамі В. Скібы і Л. Чарнец, «мастацкі вобраз - феномен складаны. У ім як у цэласнасці інтэгрыраваны індывідуальнае і агульнае, істотнае (характэрнае, тыповае), роўна як і сродкі іх увасаблення» [18].

Вобраз чалавека альбо той істоты, якая замяняе (замяшчае) яго, па-рознаму называецца (у агульным сэнсе, а не канкрэтна) у творах мастацкай літаратуры ў залежнасці ад таго, да якога роду яны адносяцца: у лірыцы гэта лірычны герой, у драме і эпасе - дзеючая асоба (пераважна ў драме), герой, персанаж [19].

Стварацца і «апрадмечвацца» мастацкі вобраз можа па-рознаму, а дакладней, з самага рознага «матэрыялу» ў залежнасці ад віду мастацтва, дзе гэта робіцца: напрыклад, колеравай і святло-ценевай гамы ў жывапісе, слоў і іх спалучэнняў у літаратуры, гукавой гамы ў музыцы і г. д. Такім чынам, мы пераходзім да відавой дыферэнцыяцыі мастацтва.

 



  27   28   29   30   31   32   33   34   35   36   37   38   39   40   41   42   Наступна

Фенаменалагічная школа | Літаратура | Літаратуразнаўчая герменеўтыка | Літаратура | Дэканструктывізм | Літаратура | Семіётыка | На беларусі | Літаратура | Азначэнне мастацтва |

загрузка...
© um.co.ua - учбові матеріали та реферати